![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Emblem_of_Hamas_Vector_Graphic.svg/langbe-640px-Emblem_of_Hamas_Vector_Graphic.svg.png&w=640&q=50)
ХАМАС
Тэрарыстычная арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
ХАМА́С (араб. حماس, поўная назва — араб. حركة المقاومة الإسلامية, «Ісламскі рух супраціўлення») — палесцінскі ісламісцкі[4] рух і палітычная партыя, якая кіруе ў сектары Газа (з ліпеня 2007 года). Асацыяванае вайсковае крыло — брыгады «Із ад-Дзін аль-Касам».
Хамас | |
---|---|
حركة المقاومة الإسلامية | |
![]() | |
Іншыя назвы | «Ісламскі рух супраціўлення» |
Ідэалогія | Palestinian nationalism[d], ісламізм[1], Jihadism[d], Islam and nationalism[d], антысіянізм[d], антыімперыялізм, антыамерыканізм і антысемітызм |
Этнічная прыналежнасць | палесцінскія арабы |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам суніцкага толку |
Лідары | Ісмаіл Ханія |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Сектар Газа, Заходні бераг ракі Іардан |
Сфарміравана | 10 снежня 1987[2] |
Колькасць членаў | 20 000[3] |
Удзел у канфліктах | Палесціна-ізраільскі канфлікт |
Сайт | hamasinfo.info |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Flag_of_Hamas.svg/640px-Flag_of_Hamas.svg.png)
ХАМАС прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй Ізраілем, Егіптам[5], Канадай, ЗША і Японіяй, а таксама забаронены ў Іарданіі і Егіпце[6]. У Аўстраліі і Вялікабрытаніі тэрарыстычным прызнаюць толькі вайсковае крыло ХАМАС. У снежні 2014 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі наказаў выключыць ХАМАС са спіса тэрарыстычных арганізацый Еўрапейскага саюза, пакінуўшы ў сіле спіс ЕС ад 22.07.2014, які ўключае ХАМАС. 27 сакавіка 2015 года ЕС падоўжыў прызнанне ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй на перыяд разгляду пададзенай ім апеляцыі на рашэнне суда.