From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Яфімавіч Буслаў (1875, Быхаўскі павет — 1921[1]) — дэпутат 1-й Дзяржаўнай думы (1906 г.) ад сялян Магілёўскай губерні.
Фёдар Яфімавіч Буслаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1921 |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Партыя | Працоўная група |
Род дзейнасці | чыгуначны службовец, дэпутат Дзяржаўнай думы I склікання |
Аўтограф |
Скончыў Гомельскае тэхнічнае вучылішча. Адзін з актывістаў Усерасійскага чыгуначнага саюза. У Думе ўваходзіў у «Працоўную групу», быў членам яе Часовага камітэта. Адстойваў інтарэсы працоўных сялян. Падпісаў аграрны праект «Трудавой групы» («праект 104-х»), які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Падтрымліваў пастаянныя сувязі з выбаршчыкамі — сялянамі Быхаўскага павета, на аснове іх наказаў і скаргаў рабіў у Думе запыты. Выступаў з артыкуламі ў газеце «Могилевский голос». Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.