From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Рэй Пірс (англ.: William Ray Peers; 14 чэрвеня 1914 — 6 красавіка 1984) — генерал арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Узначальваў камісію па расследаванні ваенных злачынстваў у В’етнаме, у тым ліку разні ў Сангмі.
Уільям Рэй Пірс | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1984[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Армія ЗША |
Гады службы | 1938–1973 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Часць |
101-ы атрад УСС 4-я пяхотная дывізія 1-ы палявы атрад |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна Карэйская вайна Ісламскае паўстанне Гаміньдана Вайна ў В’етнаме |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пірс нарадзіўся ў Сцюарце, штат Аёва, у 1914 годзе[2] і вырас у Ковіне, штат Каліфорнія. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, дзе быў прэзідэнтам аддзялення братэрства Сігма Пі і членам каманд па футболе, барацьбе і рэгбі.
У 1938 годзе Пірс паступіў на ваенную службу. Быў накіраваны ў 1-ы пяхотны полк[3].
Калі Злучаныя Штаты ўступілі ў Другую сусветную вайну, Пірса прынялі ва Упраўленне стратэгічных службаў (УСС). Ён далучыўся да атрада № 101, які праводзіў партызанскія аперацыі супраць японцаў на кітайска-індыйска-бірманскім тэатры. У 1943 годзе Пірс стаў камандзірам падраздзялення. Ён займаў гэтую пасаду да 1945 года, калі стаў камандзірам усіх аперацый УС ЗША ў Кітаі. Там жа Пірс узначаліў кітайскі парашутна-дэсантны атрад у Нанкіне, абараніўшы былую кітайскую сталіцу ад японцаў і камуністаў.
Пасля вайны Пірс далучыўся да ЦРУ, арганізаваўшы першую вучэбную праграму агенцтва. Падчас Карэйскай вайны з баз у Бірме ён кіраваў сакрэтнымі аперацыямі Гаміньдана на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Па вяртанні з Кітая ён паступіў у ваенны каледж, а затым займаў шэраг пасад у разведцы і штабе. Падчас вайны ў В’етнаме Пірс спачатку быў памочнікам намесніка начальніка штаба па спецаперацыях. Пасля стаў спецыяльным памочнікам па барацьбе з паўстанцамі і спецыяльнай дзейнасці Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў.
У студзені 1967 года ў званні генерал-маёра ён быў прызначаны камандзірам 4-й пяхотнай дывізіі. Праз 14 месяцаў ён атрымаў званне генерал-лейтэнанта, узначаліўшы 1-ы палявы атрад[4]. Пірс таксама каардынаваў аперацыі чатырох паўднёвав’етнамскіх і двух паўднёвакарэйскіх дывізій. Пад яго кіраўніцтвам саюзныя войскі адолелі праціўніка ў бітвах за Дакто і Дук Лап.
У 1969 годзе генерал Уэстморленд прызначыў Пірса расследаваць інцыдэнт у вёсцы Сангмі, дзе амерыканскія вайскоўцы забілі некалькі сотняў мірных жыхароў[5].
У 1973 годзе ён сыходзіць у адстаўку.
Пірс памёр ва ўзросце 69 гадоў 6 красавіка 1984 года ад сардэчнага прыступу ў вайсковым медыцынскім цэнтры Летэрмана пры Прэзідыа Сан-Францыска[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.