From Wikipedia, the free encyclopedia
Утрэхцкая унія — ваенна-палітычны саюз спачатку пяці, а затым сямі правінцый (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрланд, Аверэйсел, Фрысландыя, Гронінген) Паўночных Нідэрландаў, створаны 23 студзеня 1579 года ў Утрэхце супраць Іспаніі.
Утрэхцкая унія | |
---|---|
Дата падпісання | 23 студзеня 1579 |
Месца падпісання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі паўднёвыя правінцыі краіны 6 студзеня 1579 года заключылі Араскую унію, накіраваную на захаванне ўлады іспанскага караля Філіпа II Габсбурга. У адказ пяць паўночных правінцый (пазней да іх далучыліся яшчэ дзве правінцыі) 23 студзеня 1579 года заключылі ў Утрэхце унію супраць іспанскай улады, якая спрабавала аднавіць панаванне ў Нідэрландах, фактычна страчанае ў ходзе рэвалюцыі, і супраць унутранай феадальна-каталіцкай рэакцыі.
Артыкулы Утрэхцкай уніі прадугледжвалі сумеснае вядзенне рэвалюцыйнай вайны, непарыўнасць саюза, вядзенне агульнай знешняй палітыкі, стварэнне агульнай арміі, адзінай манетнай сістэм.
Утрэхцкая унія, якая фармальна не абвяшчала аб зрыньванні іспанскага караля, разам з тым не пакідала месца для рэальна дзеючай каралеўскай улады. Прадугледжвала федэратыўны палітычны лад.
Заключэнне Утрэхцкай уніі заклала аснову самастойнага дзяржаўнага існавання Рэспублікі Злучаных правінцый (да Утрэхцкай уніі далучыліся таксама многія гарады Фландрыі і Брабанта, але ў 1580-х гг. XVI стагоддзя яны былі заваяваныя іспанскімі войскамі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.