Remove ads
горад у Нідэрландах From Wikipedia, the free encyclopedia
У́трэхт (нідэрл.: Utrecht) — горад у цэнтры Нідэрландаў, сталіца аднайменнай правінцыі. Горад таксама з'яўляецца сталіцай нідэрландскай Рымска-каталіцкай царкоўнай правінцыі, тут размяшчаецца кафедра архібіскупа.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымскі военачальнік Карбулон (Corbulo) пабудаваў крэпасць Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Рэйна, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У крэпасці магло знаходзіцца да 600 салдат. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца плошча Дамплейн (Domplein) і Домскі сабор.
Крэпасць была адным з умацаванняў на мяжы Рымскай імперыі. Для такіх крэпасцей існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 метраў, акружаная завостраным зверху і ашчаціненым знізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за крэпасцю знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасцю крэпасці Траектум быў храм, які знаходзіўся ўсярэдзіне крэпасці.
Пасля батаўскага паўстання 69 года ў крэпасці Траектум запанаваў мір, аднак у II ст. пачасціліся напады германскіх плямён, і каля 270 года рымляне пакінулі крэпасць. Пасля сыходу рымлян Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы горада ад біскупа. Горад быў акружаны сцяной, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасці дзякуючы кафедры біскупа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.