князь полацкі (1001–1003) From Wikipedia, the free encyclopedia
Усяслаў Ізяславіч (ст.-рус. Всеславъ сн҃ъ Изѧславль, 990-я — 1003) — магчыма князь полацкі ў 1001—1003 гадах.
Усяслаў Ізяславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ст.-рус. Всеславъ сн҃ъ Изѧславль | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Брачыслаў Ізяславіч | ||||||
Нараджэнне | 990-я | ||||||
Смерць | 1003 | ||||||
Бацька | Ізяслаў Уладзіміравіч[1] |
Сын полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, магчыма, старэйшы брат полацкага князя Брачыслава Ізяславіча. Калі і праўда быў полацкім князем, то першым з полацкіх князёў атрымаў сталец спадчынай па бацьку, што сведчыла б пра замацаванне Полацка за родам Рагвалодавічаў-Ізяславічаў.
Унук кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўнай Рагнеды Рагвалодаўны. Праз Рагнеду — праўнук першага вядомага полацкага князя Рагвалода. Такім чынам, можа лічыцца ўладаром Полацкай зямлі як спадчыны прадзеда і працягваць яго дынастыю[2].
Імя нададзена паводле схемы створанай Уладзімірам Святаславічам для сваіх сыноў, але ўпершыню ў дынастыі. Паходзіць, напэўна, з асноў уся- (ст.-рус. вьсь — увесь) і слаў- (параўн.: слава)[3], такім чынам, можа значыць «ва ўсім слаўны». У наступных пакаленнях Усяслаў стала дынастычным імем Ізяславічаў Полацкіх. Пазней увайшло ва ўжытак агулам ўсходніх славян.
Пра Усяслава вядома толькі тое, што паводле «Аповесці мінулых часоў» памёр ён у 1003 годзе: «В лѣт̑ . ҂s҃ . | ф҃ . а҃ı . [6511> (1003)] Престависѧ Всеславъ сн҃ъ Изѧславль внукъ Володимерь».[4]
Сярод даследчыкаў няма адзінага меркавання хто з сыноў Ізяслава Уладзіміравіча — Усяслаў або Брачыслаў — быў старэйшым. Выказваны розныя думкі ці займаў Усяслаў полацкі сталец. Відавочна, абодва браты нарадзіліся не раней 2-й паловы 990-х гадоў. Значыць, калі Усяслаў і атрымаў княжанне ў Полацку пасля бацькі ў 1001 годзе, то ў маленстве. Атрыманне княжання Усяславам і Брачыславам адбывалася пры жыцці дзеда — Уладзіміра Святаславіча.
Васіль Данілевіч лічыў, Усяслава старэйшым і полацкім князем пасля бацькі ў 1001—1003 гадах, тым часам як Брачыслаў атрымаў нейкую воласць Полацкай зямлі[5]. Аднак летапісы не паведамляюць хто быў пераемнікам Ізяслава Уладзіміравіча на полацкім стальцы[6].
Некаторыя даследчыкі, напрыклад, Георгій Штыхаў[7], лічаць саму згадку ў летапісе пра смерць Усяслава аргументам за яго старшынство і княжанне ў Полацку. Меркавання пра старшынство Усяслава трымаўся і Васіль Тацішчаў. Памёр Усяслаў дзіцём, такім чынам, самастойна княствам не кіраваў.
Магчыма, па Усяславе Ізяславічы названы яго пляменнік, сын Брачыслава Ізяславіча — Усяслаў Брачыславіч (1029—1101), полацкі князь у 1044—1101 гадах.
Асабісты знак Усяслава Ізяславіча не вядомы.
На думку Сяргея Бялецкага, асабістым знакам Брачыслава Ізяславіча быў трызуб з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і ножкай, якая абапіраецца на крыж. Паводле Бялецкага, гэты знак падобены да таго, які прыпісваюць Ізяславу Уладзіміравічу, але дапоўнены крыжам на ножцы. На думку Бялецкага, крыжападобная вяршыня цэнтральнага зубца была прыкметай Ізяславічаў Полацкіх, таму ён прыпісвае Усяславу Уладзіміравічу знак з ганчарнага кляйна, знойдзенага падчас археалагічных раскопках у Магілёве — трызуб з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і падвоенай вяршыняй правага зубца.[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.