![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%25D0%25A0%25D1%258D%25D0%25B3%25D1%2596%25D1%2591%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2596.svg/langbe-640px-%25D0%25A0%25D1%258D%25D0%25B3%25D1%2596%25D1%2591%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2596.svg.png&w=640&q=50)
Усходняе Палессе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дняе Пале́ссе — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі. Займае большую частку Палескай нізіны ў Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. На ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (на правабярэжжы Дняпра і ніжняй Бярэзіне), на поўначы — з Цэнтральнай Беларуссю (па лініі Парычы — Любань — Старобін — Чудзін), на захадзе — з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення водараздзельнага тыпу, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў. Межы гэтых рэгіёнаў адлюстроўваюць арэалы мясцовых этнонімаў — палешукоў на поўдні і палян (ці палевікоў) на поўначы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%A0%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%91%D0%BD%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.svg/640px-%D0%A0%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%91%D0%BD%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.svg.png)
Панямонне Паазер'е Падняпроўе Заходняе Палессе Усходняе Палессе Цэнтральная Беларусь
Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную групу паўднёва-заходняга дыялекту.