Дняпро
рака ва Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Дніпром — горадам ва Украіне.
Дняпро́ (руск.: Днепр, укр.: Дніпро) — рака ў Расіі, Беларусі (у тым ліку ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл.) і Украіне. Даўжыня 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), у Беларусі — 690 км (найбольш працяглая з усіх рэк Беларусі). Вадазбор 504 тыс. км², на тэрыторыі Беларусі — 63,7 тыс. км² (без басейна Прыпяці). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м³/с, каля Оршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Агульнае падзенне ракі ў Беларусі 54 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 ‰.
Хуткія факты Дняпро, Характарыстыка ...
Дняпро | |
---|---|
руск. Днепр, укр. Дніпро | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2201 км |
Басейн | 504 000 км² |
Расход вады | 1 670 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Валдайскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | ур. Раждзяство каля вёскі Бачарава |
• Вышыня | 220 м |
• Каардынаты | 55°52′21″ пн. ш. 33°43′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпроўскі ліман |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Рыбальчэ |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 46°29′47″ пн. ш. 32°17′14″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,09 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чорнае мора |
Расія | Смаленская вобласць |
Беларусь | Віцебская вобласць, Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Украіна | Чарнігаўская вобласць, Кіеўская вобласць, Кіеў, Чаркаская вобласць, Кіраваградская вобласць, Палтаўская вобласць, Днепрапятроўская вобласць, Запарожская вобласць, Херсонская вобласць, Мікалаеўская вобласць |
Краіны | |
Код у ДВР | 04010000112105000007040 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобл.) на вышыні 236 м над узроўнем мора, упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора.
Густата рачной сеткі басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі складае 0,39 км/км².