![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%25D0%25A0%25D1%258D%25D0%25B3%25D1%2596%25D1%2591%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2596.svg/langbe-640px-%25D0%25A0%25D1%258D%25D0%25B3%25D1%2596%25D1%2591%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2596.svg.png&w=640&q=50)
Панямонне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панямо́нне — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, вакол басейна ракі Нёман. Займае тэрыторыю Гродзенскай і сумежных частак Брэсцкай і Мінскай абласцей. На поўдні мяжуе з Заходнім Палессем (па вярхоўях рэк Нараў і Ясельда да гарадоў Бяроза і Івацэвічы), на ўсходзе і паўночным усходзе — адпаведна Цэнтральнай Беларуссю і Паазер’ем (на захад ад горада Баранавічы па Налібоцкай пушчы, да гарадоў Маладзечна, Мядзел, Паставы).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%A0%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%91%D0%BD%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.svg/640px-%D0%A0%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%91%D0%BD%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.svg.png)
Панямонне Паазер'е Падняпроўе Заходняе Палессе Усходняе Палессе Цэнтральная Беларусь