From Wikipedia, the free encyclopedia
Усевалад Яраславіч (у хрышчэнні Андрэй; 1030 — 13 красавіка 1093) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі (1077, 1078—93).
Усевалад Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Усеваладавіч Манамах | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Ізяславіч | ||||||
Нараджэнне |
1030 |
||||||
Смерць |
13 красавіка 1093 Вышгарад |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч Мудры | ||||||
Маці | Інгегерда | ||||||
Жонка | 1) Манамахіня 2) палавецкая князёўна (?) | ||||||
Дзеці | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Яраслава Мудрага, бацька Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) ад старэйшых братоў Ізяслава і Святаслава атрымаў Пераяслаўскае княства, Верхняе Паволжа, Растова-Суздальскую і Белазёрскую землі, у 1060 годзе — частку Смаленскага княства. У 1060 годзе ў паходзе трох Яраславічаў на торкаў прымаў удзел і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. У 1066 годзе ў адказ на разгром Усяславам Ноўгарада Яраславічы арганізавалі сумесны паход на Полацкую зямлю, разбілі Усяслава ў Нямігскай бітве (1067), захапілі Менск. У 1073 годзе саюз Яраславічаў распаўся, Усевалад Яраславіч дапамог Святаславу выгааць з Кіева Ізяслава і замяніў свае ўладанні на Чарнігаўскае княства і Тураўскае княства. Пасля смерці Святаслава 1 студзеня 1077 года стаў вялікім князем кіеўскім, але хутка быў вымушаны на год саступіць трон Ізяславу. Пасля таго, як другі раз стаў вялікім князем (1078), частку сваіх уладанняў раздаў сваякам; Тураўская зямля адышла Яраполку Ізяславічу (паводле «Аповесці мінулых гадоў») або Давыду Ігаравічу (паводле В. Тацішчава).
Адзін з найбольш адукаваных князёў, ведаў 5 моў. Разам з братамі склаў т.зв. «Праўду Яраславічаў» (гл. «Руская праўда»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.