From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячатка Усевалада Яраславіча — свінцовая віслая пломба-пячатка першай паловы XI ст., якая належала сыну Яраслава Мудрага князю тураўскаму і вялікаму князю кіеўскаму Усеваладу Яраславічу (1030—1078), у хрышчэнні — Андрэю. Пломба-пячатка як артэфакт сведчыць пра палітычныя сувязі Полацка з Кіеўскай Руссю, адносіцца да рэдкіх помнікаў сфрагістыкі. Захоўваецца ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку ў калекцыі археалагічных знаходак, якая ўнесена ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Знойдзена на тэрыторыі Верхняга замка ў 1978 г. каля ўсходняй сцяны Сафійскага сабора на глыбіні двух метраў ад паверхні, пад час працы археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Валянціна Аляксандравіча Булкіна.
Выраб мае круглую форму дыяметрам 30 мм, на адным баку ў абрамленні кропкавага абадка — паясная выява святога апостала Андрэя Першазвананага з доўгімі валасамі, барадой, з кропкавым німбам вакол галавы, правая рука святога ў бласлаўляльным жэсце, злева, каля пляча — посах з крыжам у жамчужным абрамленні. Па баках ад выявы — вертыкальныя надпісы грэчаскімі літарамі. На адваротным баку ў абрамленні кропкавага абадка — надпіс у пяць радкоў грэчаскімі літарамі.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 222М000067 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.