Урад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́д — орган выканаўчай улады (звычайна вышэйшы выканаўчы орган). Узначальваецца кіраўніком дзяржавы (прэзідэнтам) або прэм'ер-міністрам (кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінету міністраў). Асноўная задача ўрада — праводзіць у жыццё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, гэта значыць парламентам. З гэтай мэтай урад або асобныя яго міністэрствы распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа звяртацца да парламента з ініцыятывай прыняць або змяніць закон.
Урад | |
---|---|
Пасада кіраўніка арганізацыі | кіраўнік урада |
Процілегла | апазіцыя |
Дакументацыя Вікіданых | обычно относится к исполнительной власти, se réfère généralement à l'exécutif і звычайна адносіцца да выканаўчай улады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выканаўчая ўлада |
---|
|
Партал:Палітыка · правіць |
Эфектыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу і законнасць. Уладай з'яўляецца здольнасць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізічнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зняволенне, выгнанне або пагрозы. Легітымнасць з'яўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасць дасягаецца за кошт набыцця і прымянення сілы ў адпаведнасці з усталяванымі прынцыпамі і нормамі.
Паводле главы 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106–108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а работай ураду кіруе прэм’ер-міністр Беларусі.