Парламенцкая дэмакратыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкая дэмакратыя — форма дэмакратыі, пры якой урад прызначаецца дэпутатамі парламента, у супрацьлегласць прэзідэнцкаму кіраванню. У парламенцкай дэмакратыі заканадаўчы орган улады дэлегуе сваіх прадстаўнікоў у выканаўчыя міністэрствы і ажыццяўляе нагляд над імі. У некаторых разнавіднасцях гэтай сістэмы пасада кіраўніка дзяржавы прадугледжана пажыццёвай або перадаецца па спадчыне, аднак, яе паўнамоцтвы вельмі абмежаваны і яна адыгрывае прадстаўніцкую або цырыманіяльную ролю. У прыватнасці, парламенцкая дэмакратыя можа спалучацца з парламентарнай манархіяй. У гэтых выпадках кіраўнік урада звычайна называецца прэм'ер-міністрам. Іншым асобным выпадкам парламенцкай дэмакратыі з'яўляецца парламенцкая рэспубліка, дзе кіраўнік дзяржавы перыядычна абіраецца парламентам, або яго функцыі выконвае старшыня ўрада.
Дэмакратыя |
Каштоўнасці |
Законнасць · Роўнасць Свабода · Правы чалавека |
Тэорыя |
Тэорыя дэмакратыі |
Разнавіднасці |
Афінская Буржуазная |
Выканаўчая ўлада |
---|
|
Партал:Палітыка · правіць |