Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Урада і нясе персанальную адказнасць за яго працу[1].
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Пасаду займае Раман Аляксандравіч Галоўчанка з 4 чэрвеня 2020 года | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Дом урада |
Кандыдатура прапануецца | Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь |
Прызначаецца | Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пасля зацвярджэння Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. |
Пасада з’явілася | 19 верасня 1991 |
Першы на пасадзе | Вячаслаў Францавіч Кебіч |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Акрамя гэтага Прэм’ер-міністр падпісвае пастановы Урада, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, прадстаўляе Парламенту праграму яго дзейнасці і інфармуе Прэзідэнта пра асноўныя кірункі дзейнасці і ўсе яго найважнейшыя рашэнні, а таксама выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Урада[1].
Падчас паседжанняў палат Парламента, у тым ліку і закрытых, Прэм’ер-міністр, як Прэзідэнт і члены Урада, можа выступаць па-за чаргой столькі разоў, колькі яму гэта будзе патрэбна[1].
У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм’ер-міністра[1].