выбары ў Республіцы Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 года[1].
25 лютага 2024 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 73,09% | ||
Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2]. Паводле Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта пра прызначэнне выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года[3]. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да ўвядзення электроннага галасавання на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзе[4].
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які адмяніў парог яўкі выбаршчыкаў, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў былі прызнаныя адбыўшыміся; увёў забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня; скарэкціраваў час датэрміновага галасавання[5]. Акрамя гэтага, законам замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой і ўведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю[6].
У 2023 годзе было «зачышчана» палітычнае поле ў краіне: большасць з 15 палітычных партый, якія існавалі раней, была ліквідавана.
22 жніўня 2023 года на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі была ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якая склала 61.960 выбаршчыкаў[7].
Дата | Пункт плана |
---|---|
Не пазней за 1 верасня 2023 года[3] | Стварэнне тэрытарыяльных камісій |
Не пазней за 1 кастрычніка 2023 года[3] | Стварэнне 110 акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў |
Не пазней за 23 лістапада 2023 года | Прыняцце рашэння Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў |
будзе вызначана пазней | Стварэнне тэрытарыяльных камісій |
будзе вызначана пазней | Стварэнне ўчасткаў для галасавання |
будзе вызначана пазней | Стварэнне ўчастковых камісій |
будзе вызначана пазней | Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (збор подпісаў) |
будзе вызначана пазней | Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты |
будзе вызначана пазней | Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты |
будзе вызначана пазней | Перадвыбарная агітацыя |
будзе вызначана пазней | Датэрміновае галасаванне |
24 лютага 2024 года | Дзень цішыні |
25 лютага 2024 года | Парламенцкія выбары |
1 сакавіка 2024 года | Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў |
будзе вызначана пазней | Правядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці) |
Партыя | Колькасць галасоў | % галасоў | Абраных дэпутатаў | +/- | |
---|---|---|---|---|---|
Беларуская партыя «Белая Русь» | 2 343 664 | 46,4 % | 51 | ▲ 51 | |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | 368 723 | 7,3 % | 8 | ▲ 2 | |
Камуністычная партыя Беларусі | 323 264 | 6,4 % | 7 | ▼ 4 | |
Ліберальна-дэмакратычная партыя | 181 836 | 3,6 % | 4 | ▲ 3 | |
Беспартыйныя | 1 833 513 | 36,3 % | 40 | ▼ 49 | |
Супраць усіх | |||||
Агулам | 5 051 000 | 100,00 | 110 | ||
Сапраўдных галасоў | |||||
Несапраўдных галасоў | |||||
Агулам галасоў | 100,00 | ||||
Зарэгістравана выбаршчыкаў / яўка | 6 912 221 | 73,09 | |||
Крыніца: |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.