Рэгістрацыя кандыдата — этап выбарчага працэсу, прадугледжаны выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і многіх іншых дзяржаў, які заключаецца ў афіцыйным пацверджанні статусу кандыдата арганізатарамі выбараў.
Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а кандыдатаў у дэпутаты — адпаведнай акруговай, тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй.
Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў, а кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца за 40 дзён і заканчваецца за 30 дзён да выбараў[1].
Адмова ў рэгістрацыі кандыдата
Падставы для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата:
- неадпаведнасці асобы, якая вылучана кандыдатам, патрабаванням Выбарчага кодэкса;
- наяўнасць судзімасці;
- парушэнне парадку вылучэння;
- адсутнасць аднаго або некалькіх дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата;
- недастатковая колькасць дакладных і сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, ці больш за 15 працэнтаў несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў;
- выкарыстанне ў інтарэсах абрання грашовых сродкаў ці матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Выбарчыя камісіі маюць права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ў выпадку:
- прадстаўлення ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці асобы, якая вылучана кандыдатам, не адпаведных рэчаіснасці звестак, якія маюць істотны характар;
- выкарыстання пераваг службовага становішча ў інтарэсах абрання;
- удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў, прымусу ў працэсе збору подпісаў і ўзнагароды выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу;
- паўторнага парушэння асобай, якая вылучаецца кандыдатам, або ініцыятыўнай групай патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, калі раней ім было вынесена папярэджанне.
Адмена рэгістрацыі кандыдата
Палітычная партыя, працоўны калектыў, якія вылучылі кандыдата ў дэпутаты, маюць права не пазней чым за пяць дзён да дня выбараў адмяніць сваё рашэнне аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты.
Цэнтральная камісія, акруговая, тэрытарыяльная выбарчая камісія маюць права без папярэдняга папярэджання адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў выпадку:
- невыканання абмежаванняў пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі;
- паўторнага невыканання патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, калі раней было вынесена папярэджанне;
- перавышэння больш чым на 20 працэнтаў гранічнага памеру расходавання сродкаў выбарчага фонду, або выкарыстання ў гэтых жа памерах грашовых сродкаў апроч сродкаў выбарчага фонду;
- удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў, прымусу ў працэсе збору подпісаў і ўзнагароды выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу;
- прадстаўлення ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці істотных звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці;
- выкарыстання пераваг службовага становішча ў інтарэсах абрання;
- парушэння патрабаванняў, што прад’яўляюцца да перадвыбарнай праграмы кандыдата.
Цэнтральная камісія, акруговая, тэрытарыяльная выбарчая камісія без папярэдняга папярэджання адмяняюць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў выпадку:
- выкарыстання ў інтарэсах абрання грашовых сродкаў ці матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
- страты асобай, зарэгістраваным кандыдатам, права абірацца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам;
- устанаўлення пасля рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты абставін, якія прадугледжваюць адмову ў рэгістрацыі.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.