From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Яраславіч (1020[1] — 4 кастрычніка 1052) — князь наўгародскі (1034—1052).
Уладзімір Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Уладзіміравіч Мудры | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Нараджэнне |
1020 |
||||||
Смерць |
4 кастрычніка 1052 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
Маці | Інгігерда | ||||||
Жонка | Oda von Babenberg[d] | ||||||
Дзеці | Расціслаў Уладзіміравіч | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Яраслава Уладзіміравіча і Інгегерды Улафсдотэр. Магчыма, старэйшы сын Яраслава, не лічачы спрэчнага Іллю Яраславіча. Пасаджаны бацькам на наўгародскі сталец, паводле Наўгародскага III летапісу, у 14-гадовым узросце. Адбылося гэта, паводле Іпацеўскага, Сафійскага I і Цвярскога летапісаў, у 1034 годзе, а паводле Лаўрэнцеўскага і Васкрасенскага — у 1036 годзе.[1]
Трымаў Наўгародскую зямлю да сваёй смерці. Магчыма, Уладзімір Яраславіч адначасова з Ноўгарадам валодаў і Растоўскай воласцю. Пра гэта, аднак, піша толькі В. М. Тацішчаў у прыпісцы пасля звестак пра смерць Уладзіміра: «Па ім застаўся сын яго Расціслаў у Ноўгарадзе і ў Растове».[1]
У 1042 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на ям (тэрыторыя Паўднёвай Фінляндыі), паход быў удалы, але з яго войска вярнудася без коней з-за падзяжу. У 1043 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на Візантыю, паход быў няўдалы, ёсць версія, што ў 1044 годзе Уладзімір захапіў Херсанес.
Некаторыя летапісы (напрыклад, Ніканаўскі) згадваюць Уладзіміра Яраславіча сярод вялікіх князёў, кажучы, што правіў ён Руссю 4 года. А. Рапаў дапускае магчымасць, што ў 1048—1052 гадах Уладзімір быў суправіцелем бацькі ў Кіеве. Гэтаму супярэчыць Наўгародскі III летапіс, які кажа, што Яраславіч правіў у Ноўгарадзе 18 гадоў, там і памёр. У Васкрасенскім летапісе запісана, што «Уладзімір у Кіеве па сіжываў і памёр на Ноўгарадзе». Ніканаўскі летапіс адзначае, што 1048—1052 гады Уладзімір Яраславіч правёў у Ноўгарадзе.[2]
Уладзімір Яраславіч пабудаваў у Ноўгарадзе Сафійскі сабор, асвечаны 14 верасня 1052 года.
Летапісы называюць дату смерці Уладзіміра — 4 кастрычніка 1052 г. У Наўгародскім III летапісе прыпісана: «А жыў 32 гады, а княжыў Вялікім Ноўгарадзе 18 гадоў». У Цвярскім летапісе запісана, што Уладзімір княжыў у Ноўгарадзе 19 гадоў, а жыў 33 гады і памёр 4 верасня 1052 г. (не 4 кастрычніка, як у большасці летапісаў), тут цвярскі летапісец супярэчыць сабе, бо 1052-19=1033, а не 1034, як ён сам пісаў вышэй.[1]
За версіяй М. А. Баўмгартэна[3] Уладзімір быў жанаты з Одай, дачкой Леапольда графа Штадэнскага, але версія пастаўлена да сумнеў А. В. Назарэнкам[4]. Меў адзінага сына — Расціслава Уладзіміравіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.