From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).
Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Юрый Сівакоў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Куляшоў | ||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
|
Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.
27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.
Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2].
Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3].
Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4] і Швейцарыі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.