From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі (англ.: Vernon Duke; 10 кастрычніка 1903, Параф’янава, Віленская губерня — 16 студзеня 1969, Санта-Моніка, штат Каліфорнія, ЗША) — кампазітар, піяніст, паэт і перакладчык.
Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1969[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр і Boleslav Yavorsky[d] |
Прафесіі | кампазітар, паэт, паэт-песеннік |
Жанры | опера і сімфонія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся на чыгуначнай станцыі каля в. Параф’янава Докшыцкага раёна.
У 1914—1919 гадах вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі па класах фартэпіяна, тэорыі музыкі і кампазіцыі. З 1919 года з сям’ёй выехаў у Турцыю. З 1921 года ў ЗША, дзе па прапанове Дж. Гершвіна ўзяў псеўданім Дзюк Вернон, якім спачатку падпісваў песні і джазавыя кампазіцыі, а з 1955 года — усе музычныя творы.
Напісаў фартэпіянны канцэрт для А. Г. Рубінштэйна (1922), па запрашэнні якога з 1924 года працаваў у Парыжы, дзе стварыў музыку да балета «Зефір і Флора» для трупы С. П. Дзягілева (1925) і Першую сімфонію (1928). У 1925—1929 гадах пісаў музыку для тэатральных пастановак у Лондане, у т. л. да аперэты «Івона» (1926), музычнай камедыі «Жоўтая маска» (1928). У 1929 годзе вярнуўся ў ЗША, пісаў музыку да фільмаў. Самыя вядомыя яго кампазіцыі «Красавік у Парыжы» (1932) на вершы Э. Харбурга, якую выконвалі дзясяткі музыкантаў ад К. Бейсі да Л. Армстранга, і «Восень у Нью-Ёрку» (1934), напісаная на ўласныя вершы для пастаноўкі на Брадвеі, мюзікл «Хіжына ў небе» (1940, харэаграфія Дж. Баланчына). Аўтар Другой (1930) і Трэцяй (1946) сімфоній, араторыі «Канец Санкт-Пецярбурга» (1938), оперы «Барышня-сялянка» (1958), балетаў. У апошнія гады жыцця ствараў музыку да кінафільмаў і тэатральных пастановак, песні, камерныя творы.
Апублікаваў звыш 100 артыкулаў аб музыцы і тэатры, аўтабіяграфію «Пашпарт у Парыж» (Бостан, 1955), зборнік эсэ аб музыцы «Слухай!» (Нью-Ёрк, 1963), зборнікі вершаў на рускай мове «Пасланні», «Пакуты немаладога Вертэра» (абодва 1962), «Карцінная галерэя» (1965), «Паездка кудысьці» (1968). Перакладаў англійскіх і амерыканскіх паэтаў Э. Паўнда, Р. Фроста, К. Сандбурга, Д. Паркер і інш.
У 1942—1944 гадах у званні лейтэнанта служыў у войсках Берагавой аховы ЗША. Заснавальнік і прэзідэнт «Таварыства забытай музыкі» (1947).
Памёр Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі 16 студзеня 1969 года ў г. Санта-Моніка, штат Каліфорнія (ЗША).
Яго імя занесена ў Залу гонару аўтараў песень Нацыянальнай акадэміі папулярнай музыкі ЗША (1970).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.