Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага (укр.: Національна музична академія України імені Петра Чайковського) — вядучая вышэйшая музычная адукацыйная ўстанова Украіны. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці.
Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага | |
---|---|
Національна музична академія України імені Петра Чайковського | |
| |
Арыгінальная назва | Національна музична академія України імені Петра Чайковського |
Ранейшыя назвы | Кіеўская кансерваторыя |
Заснаваны | 1863 |
Тып | грамадскі |
Рэктар | Максім Алегавіч Цімашэнка |
Студэнты | каля 1500 |
Краіна | Украіна |
Размяшчэнне | Кіеў |
Узнагароды | |
Сайт | knmau.com.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
27 кастрычніка 1863 года было адкрыта Кіеўскае аддзяленне Імператарскага рускага музычнага таварыства (ІРМТ). У студзені 1868 года на яго базе было адкрыта Кіеўскае музычнае вучылішча, якое ў 1913 годзе было ператворана ў кансерваторыю. Першым рэктарам стаў Уладзімір Пухальскі. Ператварэнню ўстановы ў кансерваторыю паспрыялі вядомыя музыканты, у тым ліку Сяргей Рахманінаў, Аляксандр Глазуноў. У 1925 годзе малодшыя класы кансерваторыі вылучылі ў асобную ўстанову — музычны тэхнікум. У 1934 годзе пры кансерваторыі была адчынена Сярэдняя спецыяльная музычная школа імя Міколы Лысенкі. У 1938 годзе кансерваторыя атрымала Ордэн Леніна, а ў 1940 годзе атрымала імя Пятра Чайкоўскага. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў 1995 годзе кансерваторыя набыла статус Нацыянальнай музычнай Акадэміі. Але ў размоўнай мове часцей ужываецца былая назва — Кансерваторыя. Таксама студэнты карыстаюцца і скарачэннем — Конса.
Падчас Аранжавай рэвалюцыі будынак акадэміі выкарыстоўваўся для патрэб маніфестантаў. Студэнты Акадэміі пераважна таксама актыўна падтрымалі рэвалюцыю[1]
Размешчаны каля галоўнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці. Будынак кансерваторыі пабудаваны ў 90-х гадах 19 стагоддзя. Спачатку гэта быў гатэль «Кантыненталь» (руск.: Континента́ль). Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны будынак адбудаваны, у 1955—1958 была пабудавана канцэртная зала. Будынак Акадэміі мае чатыры паверхі і дзве залы («Малую» і «Вялікую»). У Вялікай зале праходзяць канцэрты і пастаноўкі опер, а ў малой — пераважна канцэрты студэнтаў Акадэміі. Вялікай зале ў 2017 годзе нададзена імя загінулага ў расійска-ўкраінскай вайне спевака Васіля Сліпака[2]. Малая зала атрымала імя былога рэктара, Алега Цімашэнкі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.