28 студзеня 2024 г. ударны беспілотнік, запушчаны праіранскай групоўкай «Ісламскі супраціў у Іраку», нанёс удар па амерыканскай ваеннай базе «Tower 22» у Рукбане на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку загінулі тры амерыканскія салдаты, 47 атрымалі раненні. Гэта першая страта УС ЗША з моманту гібелі ваенных саветнікаў у ходзе вайны Ізраіля з ХАМАС у 2023 годзе[1].

Ход падзей

З чарговай эскалацыяй ізраільска-палесцінскага канфлікту праіранскія баевікі 160 абстрэльвалі аб’екты ЗША і іх саюзнікаў на Блізкім Усходзе[2]. Падчас гэтых акцый каля 70 вайскоўцаў былі паранены[3][4][5]. Адказныя ўдары амерыканцаў праводзіліся толькі у 8 выпадках[5].

На пачатак 2024 года ў Іарданіі знаходзіліся 3000 амерыканскіх вайскоўцаў. Адна з асноўных баз замежнікаў — Tower 22. З 2015 года яна выкарыстоўвалася для навучання сірыйскіх і курдскіх баевікоў[6][5]. У момант атакі на базе знаходзілася каля 350 байцоў[7].

Удар быў нанесены па казармах. Загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў (байцы 718-й інжынернай роты[8][9]), якія ў гэты час спалі ў намётах[10]. Па меншай меры 47 чалавекі атрымалі раненні[8][11], восем з якіх былі эвакуіраваны з Іарданіі[12]. Прычына няздольнасці сродкаў супрацьпаветранай абароны перахапіць дрон застаецца незразумелай[5][13]. Амерыканскія афіцыйныя асобы выказалі здагадку, што напад здзейсніла адна з праіранскіх груповак[7]. Пазней адказнасць за ўдар узяў «Ісламскі супраціў у Іраку»[12][7].

Рэакцыя

Адразу пасля нападу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што яны «прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці»; міністр абароны Лойд Осцін заявіў: «мы прымем усе неабходныя меры для абароны Злучаных Штатаў, нашых войск і нашых інтарэсаў»[7]. Былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан назваў напад «небяспечнай эскалацыяй» на Блізкім Усходзе[14].

У сваю чаргу Іарданія асудзіла напад і заявіла, што супрацоўнічае з Вашынгтонам для забеспячэння бяспекі сваіх межаў[15]. Удар таксама асудзілі Егіпет[16], Бахрэйн[17], Ірак[18], Вялікабрытанія[19].

Іран адмаўляў сваё дачыненне да нападу[20].

Высокапастаўлены прадстаўнік ХАМАС Самі Абу Зухры папярэдзіў, што канфлікт можа прывесці да «рэгіянальнага выбуху»[21].

Наступствы

2 лютага ВПС ЗША атакавалі пазіцыі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і праіранскіх груповак у Іраку і Сірыі.

Заўвагі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.