Тэатр Эстоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вытокі тэатральнага мастацтва Эстоніі адносяцца да глыбокай старажытнасці. У рытуалах, абрадах, народных святах і гульнях выкарыстоўваліся дыялогі, элементы ігры, драматычнага дзейства, тэатральная відовішчнасць.
Фарміраванне прафесійнага нацыянальнага тэатра адбывалася ў другой палове XIX стагоддзя. У 1870—1872 гадах пры таварыстве «Ванемуйнэ» ў Тарту пры садзеянні пісьменніцы Л. Койдулы пастаўлены яе п’есы «Стрыечны браток з Саарэмаа», «Гэтакі Мульк, або Сто пураў солі». У 1878—1903 гадах пад кіраўніцтвам А. Війры тут ставіліся музычныя спектаклі, творы У. Шэкспіра, Мальера. У 1906—1914 гадах трупу ўзначальваў К. Менінг. Пастаўлены эстоснкія п’есы А. Кіцберга, Э. Вільдэ, О. Лутса. З 1906 года ў Таліне пры таварыстве «Эстонія» наладжваліся паказы драматычных спектакляў.
У 1920—1930-я гады працавалі тэатры: у Таліне — «Эстонія», Драматычны тэатр, «Драма-студыа» (з 1937 года Эстонскі драматычны тэатр), Ранішні тэатр, Рабочы тэатр; у Тарту — «Ванемуйнэ». Дзейнічалі тэатральныя калектывы ў Пярну, Вільяндзі, Нарве і інш.
У 1940 годзе створаны тэатр у Ракверэ. У Таліне ў 1941 годзе адкрыты Музей тэатра і музыкі, у арганізаваны Рускі тэатр (1948), Эстонскі лялечны тэатр (1952), Дзяржаўны тэатр юнага гледача (1965). У пасляваенны перыяд вялікае пашырэнне набыла драматургія А. Якабсана («Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту»), пастаўлены п’есы Р. Каўгвера, А. Лійвеса, Э. Ранета, Ю. Смуўла. Сярод найбольш значных спектакляў: «Чалавек і бог» паводле эпапеі «Праўда і справядлівасць» А. Тамсаарэ, «Дзікі капітан» Смуўла, «Мужчынскія песні» і «Жаночыя песні» на аснове эстонскіх песень, «Антоній і Клеапатра» і «Карыялан (руск.) (бел.» Шэкспіра, «Мілы лгун» Дж. Кілці, «Маці» паводле М. Горкага. Уклад у развіццё сцэнічнага мастацтва зрабілі рэжысёры К. Ірд, Э. Кайду, М. Міківер, М. Панса, І. Тамур, Я. Тоамінг, Э. Хермакюла; рэжысёры і акцёры А. Лаўтэр, П. Пыльдраас; акцёры К. Карм, Л. Рума, А. Тальві, А. Эскала, Ю. Ярвет і інш.
У Эстоніі дзейнічаюць тэатры: у Таліне — Эстонскі драматычны, Дзяржаўны лялечны, Рускі тэатр Эстоніі, Гарадскі, Тэатр-студыя Старога горада (эст.) (бел. і інш.; у Тарту — «Ванемуйнэ»; у Пярну — «Эндла»; у Вільяндзі — «Угала»; у Ракверэ.