Аўгуст Війра
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ўгуст Петэравіч Ві́йра (эст.: August Wiera; 28 сакавіка 1853, Яама, каля Тарту, Эстонія — 30 сакавіка 1919, Тарту) — эстонскі тэатральны дзеяч, рэжысёр, дырыжор; заснавальнік эстонскага музычнага тэатра.
Хуткія факты Аўгуст Війра, Дата нараджэння ...
Аўгуст Війра | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1853(1853-03-28) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1919(1919-03-26) (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Закрыць
У 1878—1903 гадах кіраўнік эстонскай тэатральнай трупы «Ванемуйнэ». Пад яго кіраўніцтвам у 1883 годзе пастаўлены першы музычны спектакль на эстонскай мове — опера «Прэцыёза» К. М. Вебера. Сярод іншых пастановак: аперэты «Карневільскія званы» Р. Планкета (1885), «Цыганскі барон» І. Штрауса (1889), опера «Іосіф у Егіпце» Э. Мегюля (1899); творы эстонскай драматургіі — «Вар’яцтва Муру Міку» (1880) і «Адстаўны салдат» (1886) Ю. Кундзера, «Гэтакі мульк» Л. Койдулы (1884), п’есы класікаў, у т.л. Вальтэра, Мальера, У. Шэкспіра і інш.