Уільям Шэкспір
англійскі паэт і драматург / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уі́льям Шэкспі́р (англ.: William Shakespeare[8] 23 красавіка 1564, Стратфард-на-Эйване, Англія — 23 красавіка 1616, там жа) — англійскі паэт і драматург, нярэдка лічыцца найвялікшым англамоўным пісьменнікам і адным з найлепшых драматургаў свету[9]. Часта называецца нацыянальным паэтам Англіі[10]. Творы, якія дайшлі да нас, уключаючы некаторыя, напісаныя разам з іншымі аўтарамі — 38 п'ес[ru], 154 санеты[pl], 4 паэмы і 3 эпітафіі. П’есы Шэкспіра перакладзены на асноўныя мовы і ставяцца часцей за творы іншых драматургаў[11].
Уільям Шэкспір | |
---|---|
англ.: William Shakespeare | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | красавік 1564[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка (3 мая) 1616[4][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Джон Шэкспір[d][6][7] |
Маці | Мэры Шэкспір[d][6][7] |
Жонка | Эн Хэтэўэй[d] |
Дзеці | Сюзанна Хол[d], Хемнет Шэкспір[d] і Джудзіт Шэкспір[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург |
Жанр | п’еса і паэзія |
Мова твораў | Early Modern English[d] і англійская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Шэкспір нарадзіўся і вырас у горадзе Стратфард-на-Эйване. У 18 гадоў ажаніўся з Эн Хэтэўэй[ru], у шлюбе з якой меў трох дзяцей: дачку Сюзанну і двайнят Хемнета[en] і Джудзіт. Кар’ера Шэкспіра пачалася паміж 1585 і 1592 гадамі, калі ён пераехаў у Лондан. Неўзабаве ён стаў паспяховым акцёрам, драматургам, а таксама саўладальнікам тэатральнай кампаніі пад назвай «Слугі лорда-камергера[ru]», пазней вядомай як «Слугі караля». Каля 1613 года, ва ўзросце 48 гадоў ён вярнуўся ў Стратфард, дзе памёр трыма гадамі пазней. Захавалася мала гістарычных сведчанняў пра жыццё Шэкспіра, і тэорыі пра яго жыццё ствараюцца на аснове афіцыйных дакументаў і сведчанняў сучаснікаў, таму навуковай супольнасцю дагэтуль абмяркоўваюцца пытанні яго знешнасці і рэлігійных поглядаў[ru], таксама ёсць пункт гледжання, што прыпісаныя яму творы напісаны кімсьці іншым[12][13]; ён папулярны у культуры, хоць і адхілены пераважнай большасцю навукоўцаў-шэкспіразнаўцаў.
Большасць твораў Шэкспіра напісана ў перыяд з 1589 па 1613 год[14]. Яго раннія п’есы галоўным чынам адносяцца да камедый[en] і хронік[ru], у якіх Шэкспір дасягнуў значнага поспеху. Потым у яго творчасці быў перыяд трагедый[ru], такіх як «Гамлет», «Кароль Лір», «Атэла[ru]» і «Макбет», якія лічацца аднымі з лепшых на англійскай мове. Пад канец сваёй творчасці Шэкспір напісаў некалькі трагікамедый, а таксама супрацоўнічаў з іншымі пісьменнікамі.
Многія п’есы Шэкспіра выдаваліся яшчэ пры яго жыцці. У 1623 годзе два сябры Шэкспіра, Джон Хемінг і Генры Кондэл, апублікавалі Першае фоліа[ru], збор усіх, апроч двух, п’ес Шэкспіра, уключаных у канон у наш час. Пазней Шэкспіру рознымі даследчыкамі былі з рознай ступенню доказнасці атрыбутаваны яшчэ некалькі п’ес (ці іх фрагменты).
Ужо пры жыцці Шэкспір атрымліваў ухвальныя водгукі на свае творы, але па-сапраўдным ён стаў папулярны толькі ў XIX стагоддзі. У прыватнасці, прадстаўнікі рамантызму і віктарыянцы так узносілі Шэкспіра, што Бернард Шоу назваў гэта «bardolatry»[en], што ў перакладзе з англійскай азначае «бардапаклонства». Творы Шэкспіра застаюцца папулярнымі і ў нашы дні, яны ўвесь час вывучаюцца і пераасэнсоўваюцца ў адпаведнасці з палітычнымі і культурнымі ўмовамі.