тэатр у Пярну, Эстонія From Wikipedia, the free encyclopedia
Эндла (эст.: Endla teater) — тэатр у Пярну, Эстонія.
Эндла | |
---|---|
Заснаваны | 1911 |
Краіна | |
Сайт | endla.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэднікам будынка тэатра было вялікае складское памяшканне без вокнаў, пабудаванае ў Пярну для гастралюючых тэатральных труп у пачатку XIX стагоддзя і вядомае сярод жыхароў пад назвай «Planwagen». Яго памеры былі прыкладна 33 метраў у даўжыню і 10 метраў у шырыню. Першы цалкам эстонамоўны спектакль быў прадстаўлены ў ім у 1824 годзе. Гэта была буфанада ў двух актах «Permi Jago unne-näggo» у пастаўноцы талінскай нямецкай акцёрскай трупы, якая з’яўлялася адаптацыяй камедыі Аўгуста фон Кацэбу «Der Trunkenbold» (Азёрная чаша), ажыццёўленай Петэрам Андрэасам Іаганам Штэйнсбергам.
23 мая 1910 года адбылося ўскладанне краевугольнага каменя ў будаўніцтва новага тэатральнага будынка. Урачыстае адкрыццё адбылося 22 кастрычніка 1911 года. У якасці першага прадстаўлення ў ім была пастаўлена п’еса «Libahunt» (Пярэварацень), напісаная эстонскім драматургам Аўгустам Кіцбергам.
23 лютага 1918 года з балкона тэатра была абвешчана Дэкларацыя незалежнасці Эстоніі за дзень да яе абвяшчэння ў Таліне.
Тэатр згарэў ад пажару ў 1944 годзе, а яго руіны, якія выкарыстоўваліся ў якасці складскіх памяшканняў, былі ўзарваныя ў 1961 годзе. Новы будынак быў узведзены ў 1967 годзе ў азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. 3 лістапада 1967 года была паказана п’еса Аўгуста Якабсона «Барацьба без лініі фронту». Галоўная зала новага тэатра ўмяшчала 600 месцаў, мела паваротную сцэну, у будынку меліся прасторныя рэпетыцыйныя залы.
З 1953 года па 1987 год тэатр насіў назву «Пярнускі драматычны тэатр імя Л. Койдула». У 1988 годзе тэатру вярнулі ранейшае імя — «Эндла».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.