From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэадора Абіянг Нгема Мбасога (ісп.: Teodoro Obiang Nguema Mbasogo; нар. 5 чэрвеня 1942, Акаакан, Іспанская Гвінея) — дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч Экватарыяльнай Гвінеі, прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі (з 1979 года). Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, зрынуўшы дыктатарскі рэжым свайго роднага дзядзькі — Франсіска Масіяса Нгемы Біёга.
Тэадора Абіянг Нгема Мбасога | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Teodoro Obiang Nguema Mbasogo | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франсіска Масіяс Нгема[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бінгу ва Мутарыка | ||||||
Пераемнік | Яі Боні | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 чэрвеня 1942[1][2] (82 гады) |
||||||
Бацька | Santiago Nguema Eneme Obama[d] | ||||||
Маці | María Mbasogo Ngui[d] | ||||||
Жонка | Constancia Mangue[d], María Verminia Buckanan García[d], Elema[d][3] і Shaw[d][3] | ||||||
Дзеці | Тэадор Нгема Абіянг Мангу[4], Gabriel Mbega[d] і Ruslán Obiang[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Armed Forces of Equatorial Guinea[d] | ||||||
Званне | галоўнакамандуючы | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў Акааканэ. Па этнічнай прыналежнасці — фанг[6]. Выхадзец з уплывовага клана Эсангі. Скончыў школу ў Баце. З 1969 года з’яўляўся камандуючым Заходняй ваеннай акругай краіны, а ў 1975 годзе стаў камандуючым Нацыянальнай гвардыі[6]. 8 студзеня 1976 года ён аддаў загад штурмаваць консульства Нігерыі, у выніку чаго 11 чалавек загінулі, а ў снежні таго ж года асабіста арыштаваў больш за сотню грамадзянскіх чыноўнікаў, якія пратэставалі супраць эканамічнай палітыкі яго дзядзькі[7].
3 жніўня 1979 года падпалкоўнік Тэадора Абіанг узначаліў ваенны пераварот, ажыццёўлены 400 наймітамі з Марока, зрынуўшы пажыццёвага прэзідэнта краіны, свайго роднага дзядзьку — Франсіска Масіяса Нгему. Зрынуты прэзідэнт паўстаў перад судом, які 29 верасня прысудзіў яго да смяротнага пакарання, пасля чаго ён у той жа дзень быў расстраляны. 12 кастрычніка Абіанг стаў новым прэзідэнтам краіны.
У 1981 годзе ён атрымаў воінскае званне палкоўніка. 15 жніўня наступнага года ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога была прынятая новая канстытуцыя. Са студзеня 1986 года Тэадора Абіанг адначасова займае таксама пасаду міністра абароны краіны[6].
У 1991 годзе на шэльфе ў тэрытарыяльных водах Экватарыяльнай Гвінеі былі выяўленыя шырокія запасы нафты. 17 лістапада таго ж года на рэферэндуме была прынятая новая канстытуцыя, якая ўстанавіла шматпартыйную сістэму.
25 лютага 1996 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў адзіны кандыдат Тэадора Абіанг Нгема Мбасога, які набраў 97,85 % галасоў. Апазіцыя тады байкатавала выбары[8]. На наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 15 снежня 2002 года, ён быў зноў пераабраны, набраўшы 97,1 % галасоў.
У краіне квітнее культ асобы прэзідэнта. У 2003 годзе дзяржаўнае радыё абвясціла, што Тэадора Абіанг Нгема «падобны да Бога на нябёсах» і знаходзіцца «у пастаянным кантакце з Усемагутным», прычым прэзідэнт валодае «усёй уладай над людзьмі і рэчамі». Па дадзеных амерыканскага часопіса «Parade» на 2003 год Тэадора Абіанг Нгема Мбасога займаў шостае месца ў дзесятцы горшых дыктатараў сучаснасці[9].
Па дадзеных часопіса Forbes у 2006 годзе стан Абіанг ацэньвалася ў 600 млн долараў, а сам ён займаў восьмае месца ў спісе самых багатых кіраўнікоў свету[10]. У 2007 годзе ён прапанаваў унесці змяненне ў канстытуцыю, дадаўшы да іспанскай і французскай трэцюю афіцыйную мову — партугальскую.
У 2013 годзе КНДР узнагародзіла Тэадора Абіанг Нгема Мбасога прэміяй імя Кім Чэн Іра[11].
У верасні 2016 года галоўны рэдактар ліберыйскай газеты New Democrat быў затрыманы за публікацыю артыкула, які абвінавачвае Тэадора Абіанга Нгема Мбасога ў канібалізме[12].
У лістападзе 2021 года Тэадора Абіанг Нгема Мбасога быў прызначаны на з’ездзе сваёй партыі кандыдатам на шосты тэрмін на выбарах 2022 года.
6 сакавіка 2004 года ў аэрапорце Харарэ (Зімбабвэ) уладамі Рэспублікі быў арыштаваны брытанец Сайман Ман, які сустракаў Boeing-727 з 64 пасажырамі, які ляцеў з ПАР. Неўзабаве высветлілася, што пасажыры гэтага самалёта з’яўляюцца наймітамі, якія ляцелі ў Экватарыяльную Гвінею для ўдзелу ў звяржэнні Тэадора Абіанга Нгемы Мбасога. Праз некалькі дзён у самой Экватарыяльнай Гвінеі было арыштавана 15 замежных грамадзян, якія абвінавачваюцца ў спробе звяржэння прэзідэнта краіны[13], 11 з якіх суд прысудзіў да розных тэрмінаў турэмнага зняволення, 1 памёр падчас следства (па некаторых дадзеных, ад катаванняў), а астатнія былі апраўданыя[14]. У змове апынуўся замяшаны сын Маргарэт Тэтчэр — Марк, які ў 2005 годзе прызнаўся ў аказанні садзейнічання пры набыцці верталёта, які мог выкарыстоўвацца пры ажыццяўленні змовы[15]. Аднак ён адзначыў, што нічога не ведаў пра планы змоўшчыкаў[14]. Арыштаваны ж у Зімбабвэ брытанец таксама заявіў на судзе, што да перавароту мелі дачыненне Іспанія, ЗША і ПАР, а галоўным арганізатарам з’яўляўся ліванскі нафтавы магнат Эліла Каліла[14].
17 студзеня 2009 года група ўзброеных людзей, пераправіўшыся на лодках на востраў Біёка, атакавалі прэзідэнцкі палац, але падчас перастрэлкі адзін з нападнікаў быў забіты[16]. Спачатку ўлады абвінавацілі ў атацы членаў Руху за вызваленне дэльты Нігера, затым былога лідара апазіцыйнай партыі «Народны саюз» Фаўсціна Онда Эбангу. 21 жніўня 2010 года суд, прызнаўшы вінаватымі ў арганізацыі нападу, а таксама ў тэрарызме і дзяржаўнай здрадзе, прысудзіў да смяротнага пакарання капітана сухапутных войскаў Хасэ Абеса Нсуе Нчаму, яго намесніка Мануэля Ндонг Ансеме, экс-кіраўніка мытні краіны Хакінта Міча Абіангу і супрацоўніка службы бяспекі прэзідэнта Аліпіа Ндонг Асуму[16]. Неўзабаве пасля вынясення прысуду падсудныя былі пакараныя[17]. Тэадора Абіанг Нгема з гэтай нагоды заявіў: «Гэтыя людзі неслі пагрозу мне, маёй сям’і і майму ўраду. Таму судаводства ў дачыненні да іх было хуткім»[18].
У 2017 годзе, імкнучыся засцерагчыся ад уплыву апазіцыі, прэзідэнт перавёў сталіцу ў новы горад у джунглях у глыбіні кантынентальнай часткі краіны — Сьюдад-дэ-ла-Пас.
У цяперашні час Абіянг пакутуе на рак, і разглядаецца пытанне аб яго спадчынніку. Сын прэзідэнта, Тэадор Абіанг-малодшы, больш вядомы пад імем Тэадорын, падазраецца ўладамі ЗША ў карупцыі: ён валодае раскошнай вілай ў Малібу (штат Каліфорнія), якую набыў за 35 млн долараў. Тэадор праз цэнтральны банк Францыі перавёў у 2005—2006 гадах у банкі ЗША буйную суму грошай, якія незаконна прысвоіў раней, падчас працы міністрам сельскай гаспадаркі і лесаперапрацоўчай прамысловасці ва ўрадзе свайго бацькі.
Тэадора Абіанг Нгему Мбасога часта прызначаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады сваіх сваякоў.
Ключавыя пасады ў дзяржаве атрымалі таксама сваякі жонкі прэзідэнта.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)(недаступная спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.