From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыфон (Тыфаэй, стар.-грэч.: Τυφῶν, Τυφωεύς, Τυφώς, эпіч. Τυφάων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] магутны велікан, якога парадзіла Гея; увасабленне вогненных сіл зямлі і яе выпарэнняў, з іх разбуральнымі дзеяннямі (імя Тыфон аднакаранёвае з дзеясловам τύφω, які азначае «дымець, чадзіць»).
Тыфон | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Тартар |
Маці | Гея |
Жонка | Яхідна |
Дзеці | Сфінкс, Orthrus[d][1], Цэрбер[2][1], Лярнейская гідра[1], Хімера[3], Aethon[d], Краміёнская свіння, Ladon[d], Anemoi Thuellai[d], Нямейскі леў, Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Тартара і Геі[5], нарадзіўся ў Кілікіі (або сын Тартара і Тартары[6]). Або сын Геры, народжаны без бацькі, выгадаваны Піфонам[7]. Або Кронас даў Геры два яйкі, памазаныя яго семем, якія яна закапала іх пад гарой Арым[8], і нарадзіўся Тыфон. Ад Яхідны Тыфон быў бацькам міфічных пачвар (Орфа, Цэрбера, Лернейскай гідры, Калхідскага Дракона, Немейскага льва і інш.), якія на зямлі і пад зямлёю пагражалі чалавечаму роду, пакуль Геракл не знішчыў большасць з іх (акрамя, Сфінкса, Цэрбера і Хімеры). Ад Тыфона пайшлі ўсе ветры-пуставеі, акрамя Нота, Барэя і Зефіру[9].
У Іліядзе згадваецца пра барацьбу Тыфона з Зеўсам і пра знаходжанне яго ў падземных нетрах, у краіне арымаў або пад гарой Арымай (у Малой Азіі). Паводле некаторых даных, падзеі адбываліся ў Фрыгіі «Катакекаўмене»[10].
Паводле Гесіёда Тыфон — апошняе параджэнне Геі (Зямлі), зачатае ад Тартара. Пераўзыходзіў усіх істот ростам і сілай. Пачвара валодае неверагоднай сілай рук і ног і мае на патыліцы 100 драконавых галоў[11], з чорнымі языкамі і вогненнымі вачамі; з пашчаў яго вырываецца то звычайны голас багоў, то роў жудаснага быка, тое рыканне льва, то выццё сабакі, то рэзкі свіст, які аддаецца рэхам у горах.
Тыфон мог бы стаць валадаром над багамі і смяротнымі, але Зеўс уступіў з ім у барацьбу, ад якой зямля скалынулася, суша, мора і неба загарэліся, і нават жыхары падземнага царства закалаціліся. Паводле адной з версій, Мойры ашукалі Тыфона, пераканаўшы, што ён стане мацнейшым, калі з'есць няспелых пладоў[12].
Нарэшце, трапны ўдар маланкі спыніў апантанасць Тыфона, які быў зрынуты ў Тартар, яго полымя забіла з расколін Этны[13]. І тут ён яшчэ не можа цалкам супакоіцца: калі ён варушыцца, адбываюцца землетрасенні і дзьмуць гарачыя ветры.
Пазней, калі грэкам сталі вядомыя вулканічныя ўласцівасці Кумскага берага ў Італіі, Ліпарскіх астравоў і Сіцыліі, волат Тыфон быў перанесены і ў гэтыя мясцовасці.
Паводле Эсхіла, пасля бітваў Зеўс паразіў яго маланкай і накінуў на яго гару Этну ў Сіцыліі[14] і зрабіў вартавым Гефеста, які паставіў свае кавадлы ў яго на патыліцы[15].
У вытлумачэнні, Тыфон быў правадыром гігантаў у Фрыгіі, пераможаных Зеўсам[16]. Паводле іншых, паражоны маланкай і шукаў сховішчы пад зямлёй, утварыўшы рэчышча ракі Аронт[17]. «Меч Тыфея» згадвае Вергілій[18].
Яго лакалізуюць на гары Касій у Сірыі, сучасныя навукоўцы параўноўваюць яго з Ілуянкам.
Пазней Тыфон атаясамляўся з егіпецкім Сетам[19], богам Сірока, смерці, спусташэння, сонечнага і месяцавага зацьменняў і іншых няшчасцяў. Егіпецкае сузор'е Тыфона грэкі называлі Мядзведзем[20]. Тыфонам умоўна называецца міфічная жывёла, у выглядзе якога (або мужчыны з яго галавой) малявалі старажытнаегіпецкага бога Сета — у яго гарбаты тонкі нос, загнутыя ўніз і прамыя доўгія, прамавугольныя на канцах, вушы, цвёрды як палка хвост, расшчэплены на канцы[21].
Паводле нейкага фрыгійскага сачынення, сын Эака (або Алкея), — унук Геракла[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.