міфалогія From Wikipedia, the free encyclopedia
Зефір — у грэчаскай міфалогіі бог заходняга ветру, вястун багоў. Сын Астрэя і Эас. Згаданы ў «Іліядзе» (II 147 і інш.) Аб розніцы ва ўласцівасцях Зефіру на Захадзе і на Усходзе мелі паняцце складальнікі гамераўскіх песень, якія прымушаюць Зефір дзьмуць на астравах блажэнных, якія знаходзяцца на крайнім захадзе і не ведаюць ні бур, ні дажджоў, ні снегу.
Яму прысвечаны LXXXI арфічны гімн. Яго каханая — Хларыда (лац.: Флора). Таксама Зефір — супернік Апалона ў каханні да Гіяцынта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.