From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэ́нь (фр.: Touraine) — былая правінцыя Францыі са сталіцай у горадзе Туры.
Падчас палітычнай рэарганізацыі тэрыторыі Францыі у 1790 годзе, тэрыторыя Турэні была падзелена паміж дэпартаментамі Эндр і Луара (Indre-et-Loire), Луар і Шэр (Loir-et-Cher) і Эндр (Indre).
У IX стагоддзі Турэнь разам з суседнімі тэрыторыямі была вылучана Карлам II у кіраванне Роберту Моцнаму, продку Капетынгаў. Пасля знаходжання ў складзе земляў Гуга Абата зноў вярнулася да Раберцінаў.
Далей землі Турэні ў якасці віконцтва падаваліся Раберцінамі сваім васалам: першай Анжуйскай дынастыі Інгельгерынгаў, затым графам дэ Блуа. З 941 года Турэнь утварыла асобнае графства[1], прадмет суперніцтва графаў Анжу і Блуа, якія сталі ў X стагоддзі фактычна незалежнымі феадаламі і магутнымі супернікамі новай дынастыі Капетынгаў у цэнтральнай Францыі. Большая частка Турэні і графскі тытул у выніку заставаліся належаць графам дэ Блуа.
Цібо III, граф дэ Блуа, атрымаўшы ў 1037 годзе графскую карону, адмовіўся прыносіць васальную прысягу каралю Францыі Генрыху I і падняў мяцеж супраць яго. У адказ той, як вярхоўны сюзерэн, перадаў Турэнь у 1040 годзе[1] графу Анжу. Вайна скончылася перамогай Жафруа II Мартэла, графа Анжуйскага, і заняццем ім у 1044 годзе Тура.
У 1060 годзе Турэнь разам з Анжу перайшла па жаночай лініі роду графаў Гацінэ, якія атрымалі пазней імя Плантагенетаў і сталі каралямі Англіі, герцагамі Нармандыі і Аквітаніі.
У 1204 годзе Філіп II Аўгуст далучыў Турэнь сярод іншых уладанняў англійскага караля да земляў французскай кароны. У 1360 годзе Турэнь збудавана ў герцагства і неаднаразова аддавалася ў леннае валоданне французскім прынцам у якасці апанажу. У 1584 годзе, пасля смерці Францыска Алансонскага, брата Генрыха III, канчаткова далучана да французскай кароны.
Турэнь за сваю незвычайную ўрадлівасць называлася садам Францыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.