From Wikipedia, the free encyclopedia
Тунгу́ска (руск.: Тунгу́ска)[2] — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскім краі і на мяжы з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю, левы прыток ракі Амур.
Тунгуска | |
---|---|
руск. Тунгуска | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 86 км |
Басейн | 30 200 км² |
Расход вады | 415 м³/с (каля сяла Архангелаўка[1]) |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Кур і Урмі |
• Каардынаты | 48°43′59″ пн. ш. 134°17′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 48°37′08″ пн. ш. 134°59′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць |
Код у ДВР | 20030900112118100064931 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 86 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 37 км ад вусця 380[3] м³/с, каля сяла Архангелаўка — 415[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 11,993[3] км³/год. Утвараецца ў месцы зліцця рэк Кур і Урмі. Верхняе цячэнне ракі ў міжгорных катлавінах Бурэінскага хрыбта, ніжняе і сярэдняе — па Ніжнеамурскай нізіне. Даліна Тунгускі мае шырыню 8—16[3] км. Пойма шырокая, двухбаковая. Рэчышча шырынёй 300—400 м, звілістае, у ніжнім цячэнні маюцца адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне Тунгускі каля 2000[1][3] азёр агульнай плошчай 80[3] км². Рака суднаходная на адлегласці 90[4] км ад вусця, сплаўная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.