рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Урмі́ (руск.: Урми́[1]) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскі краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, правы складнік ракі Тунгуска (прыток Амура).
Урмі | |
---|---|
руск. Урми | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 458 км |
Басейн | 15 000 км² |
Расход вады | каля 170 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Баджальскі хрыбет |
• Каардынаты | 50°27′30″ пн. ш. 134°28′51″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тунгуска |
• Месцазнаходжанне | за 86 км ад вусця |
• Каардынаты | 48°43′49″ пн. ш. 134°16′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тунгуска → Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць |
Код у ДВР | 20030900112118100064948 |
Даўжыня ракі 458 км. Плошча вадазбору 15 000 км². Сярэдні расход вады каля 170 м³/с, каля сяла Кукан — 173[2][3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым схіле Баджальскага хрыбта. Працякае ўздоўж Бурэінскага хрыбта. Ніжняе цячэнне Урмі на Ніжнеамурскай нізіне. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.
Сярод прытокаў: Ірунгда-Макіт, Аннік, Урмійская Лака, Вялікая Хавагда, Пачан, Сынчуга, Трук, Гірбічы, Курумкан, Уячын, Кукан, Вялікі Ін і інш. У басейне ракі 1039 невялікіх азёр агульнай пдлошчай 32,2 км²[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.