група гельмінтозаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэматадозы[2] (trematodoses) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя смактунамі.
Усе трэматадозы — біягельмінтозы. Першым гаспадаром паразіта заўсёды з’яўляецца малюск.
У чалавека ўзбуджальнікі паразітуюць у печані, падстраўнікавай залозе, кішэчніку, лёгкіх, у крыві, абумоўліваючы разнастайныя разлады.
Заражэнне адбываецца звычайна пры пападанні ўнутр лічынак з вадой і прадуктамі харчавання; пры апістархозе і метаганімозе — праз рыбу, пры параганімозе — праз крабаў і прэснаводных ракаў, пры фасцыялёзе — праз ваду і расліны; пры шыстасаматозах лічынкі паразітаў пранікаюць праз скуру падчас купання.
Апістархоз сустракаецца часцей у Заходняй Сібіры, параганімоз і метаганімоз — на Далёкім Усходзе, шыстасамоз — у трапічных краінах. Лячэнне залежыць ад віду трэматадозу.
Арыентыровачна на трэматадозы печані хворыя каля 17 млн чалавек. Асаблівы аспект складаюць паразітарна-анкалагічныя асацыяцыі трэматадозаў печані з канцэрагенезам. Напрыклад, у Расіі найбольшая частата халангіякарцыномы адзначаецца ў інтэнсіўных агменях апістархозу у Об-Іртышскім рэгіёне. Развіццё халангіякарцыомы пры трэматадозах печані — шматфактарны працэс, у якім паразіты гуляюць ролю стымулятараў злаякаснага росту.
Пры трэматадозах печані (апістархоз, кланархоз, фасцыялёз) развіваюцца хранічны халецыстахалангіт, гепатыт, панкрэатыт, магчымыя пашкоджанні розных аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту, назіраюцца таксама неўралагічныя парушэнні. Характэрнай прыкметай мочапалавога шыстасамозу з’яўляецца «тэрмінальная гематурыя» (з’яўленне крыві ў канцы мачавыпускання) і дызузычныя разлады.
Шыстасомы таксама могуць ствараць умовы для ўзнікнення рака.
Прагноз залежыць ад узбуджальніка і органа-мішэні. Значная доля ускладненняў абумоўлена нетыповай лакалізацыяй гельмінтаў, што звязана са складанай міграцыяй і непрыстасаванасцю да існавання ў арганізме чалавека многіх з іх.
Прафілактыкай з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання нечыстотамі, выкананне правіл асабістай гігіены, устрыманне ад ужывання ў недавараны выглядзе рыбы, ракаў і крабаў.
У людзей апісаны каля 40 відаў трэматод. У лік трэматадозаў чалавека ўваходзяць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.