Тры колеры: Чырвоны
мастацкі фільм 1994 года польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тры ко́леры: Чырво́ны» (фр.: Trois Couleurs: Rouge) — мастацкі фільм 1994 года польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага, апошні фільм рэжысёра. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Кшыштаф Пясевіч, галоўныя ролі выканалі Ірэн Жакоб і Жан-Луі Трэнціньян. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы і Швейцарыі[11].
Тры колеры: Чырвоны | |
---|---|
фр.: Trois couleurs: Rouge | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…], рамантычны фільм[1][2][…], фільм-містэрыя[d][1] і артхаус |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | France 3[d] і Canal+ |
Працягласць | 99 ± 0 хв. |
Зборы | 3 600 996 $[7] і 3 581 969 $[7] |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 12 мая 1994, 8 верасня 1994[9], 1994, 18 мая 1994[10], 27 мая 1994[10], 14 верасня 1994[10] і 23 лістапада 1994[10] |
Папярэдні фільм | «Тры колеры: Белы» |
IMDb | ID 0111495 |
Студэнтка Жэнеўскага ўніверсітэта Валянціна, якая падпрацоўвае мадэллю, выпадкова збівае аўчарку. Жадаючы дапамагчы параненай жывёліне, жанчына трапляе ў дом пажылога суддзі, гаспадара сабакі. Цынічны мізантроп, які бавіць час праслухоўваннем суседскіх тэлефонаў, выклікае ў Валянціны толькі агіду. Аднак знаёмячыся з ім бліжэй, жанчына прыходзіць да ўсведамлення, што зламыснасць, абыякавасць і нелюдзімасць былога суддзі — вынік яго расчаравання ў людзях. Яна пачынае бачыць у ім глыбока няшчаснага самотнага чалавека, якому патрэбны любоў і падтрымка. Сама Валянціна таксама жыве досыць самотна: яе каханы трымаецца з ёй холадна, а іх адносіны ўяўляюць сабой рэдкія тэлефонныя размовы. Таму неўзабаве, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, паміж Валянцінай і суддзёй узнікае ўзаемная сімпатыя. Паралельна з гэтым разгортваецца гісторыя маладога чалавека па імені Агюст. Ён жыве па суседстве з Валянцінай і вучыцца на юрыдычным факультэце. Звычайная гісторыя кахання, рэўнасці і здрады неўзабаве пачынае моцна нагадваць мінулае пажылога суддзі…
«Чырвоны» з’яўляецца завяршальнай часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам павінен быў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Чырвоны» — братэрства[en].
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 1994 года ў межах конкурснай праграмы 47-га Канскага кінафестывалю[12][13], дзе карціна лічылася фаварытам, аднак у выніку не атрымала ніводнай узнагароды[14][15]. Фільм быў холадна прыняты крытыкамі ў Францыі і Польшчы, і ў той жа час атрымаў практычна ўсеагульнае прызнанне англамоўных крытыкаў, аб чым сведчаць максімальныя балы на агрэгатарах крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» і «Metacritic». Прэміяльны сезон прынёс карціне 19 кінаўзнагарод, сярод якіх прэміі «Сезар» і «Незалежны дух[en]», а таксама шэраг намінацый, у тым ліку 3 намінацыі на «Оскар», 4 намінацыі на прэмію «BAFTA», намінацыі на «Залаты глобус» і «Еўрапейскую кінапрэмію»[16].
Пасля прэм’еры на Канскім кінафестывалі Кшыштаф Кеслёўскі заявіў, што заканчвае сваю кар’еру ў кіно. Рэжысёр памёр праз няпоўныя два гады, увесну 1996 года.