Канскі кінафестываль 1994
From Wikipedia, the free encyclopedia
47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера[en]». Закрываў фестываль пазаконкурсны фільм «Серыйная мамаша[en]» рэжысёра Джона Уотэрса[en][1][2].
47-ы Канскі кінафестываль | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 12—23.05.1994 | ||
Месца | Каны, Францыя | ||
Журы фестывалю | |||
Старшыня журы | Клінт Іствуд | ||
Іншыя члены журы |
Катрын Дэнёў Пупі Аваці[en] Гільерма Кабрэра Інфантэ[en] Кадзуа Ісігура Аляксандр Кайданоўскі Мары-Франсуа Леклер[fr] Сін Сан Ок[en] Лала Шыфрын[en] Ален Тэрзян[en] |
||
|
Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en][3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4].
Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[5][6][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[7]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en]) і «Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро).