прафесія From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадэль — чалавек, які дэманструе тавары (у прыватнасці, модную вопратку) з мэтай іх рэкламы або пазіруе для фатографа. Мадэлямі могуць быць жанчыны і мужчыны. Да іх знешнасці, цела і ўзросту звычайна прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні[1][2]. Найбольш распаўсюджанымі тыпамі мадэляў з’яўляюцца манекеншчыцы (дэманструюць вопратку на паказах калекцый) і фотамадэлі (пазіруюць для часопісаў, газет, рэкламных постэраў)[1][3].
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Подыумныя манекеншчыцы павінны мець незвычайна высокі рост і стройнае цела, важным фактарам з’яўляецца прыгажосць[1]. У гэтай вобласці часцей за ўсё занятыя жанчыны, іх фатаграфіі часта з’яўляюцца ў часопісах для мужчын. Рост мадэлі-жанчыны павінен быць не ніжэй 1,78 метра, рост мужчыны — не ніжэй 1,90 метра; у мадэлі павінны быць чыстая скура, добрыя рукі, пазногці і зубы, здаровыя валасы, прывабныя рысы твару.
Для навучання прафесіі існуюць спецыяльныя школы[3].
У Вялікабрытаніі (па стане на 2016 год) заробак фотамадэлі на звычайных здымках для каталогаў адзення складае 50—60 фунтаў стэрлінгаў у дзень, самыя высокааплатныя мадэлі могуць атрымліваць 600—1000 фунтаў у дзень; праца ў доме моды прыносіць 10—40 тысяч фунтаў у год[3]. Мадэльны агент, які шукае для яе працу, можа забіраць да 20 % ўзнагароджання мадэлі ў якасці камісіі. Крытыкі кажуць, што ненатуральна худыя целы мадэляў, прадстаўленыя ў модных часопісах, задаюць нерэалістычныя патрабаванні для маладых жанчын, што прыводзіць да росту расстройстваў харчовых паводзінаў сярод іх і дзяўчынак-падлеткаў[1]. Акрамя таго, на думку крытыкаў, фотаздымкі мадэляў у часопісах моцна рэдагуюцца сродкамі камп'ютарнай графікі, што стварае ў сярэдняй жанчыны ўражанне, нібыта дасягнуць такой знешнасці немагчыма. Але ў рэальнасці ніхто не выглядае так, як на фота ў часопісе, нават самі мадэлі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.