Троцкае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагоддзя.
Троцкае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Статус | Княства | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Трокі | ||
Найбуйнейшыя гарады | Коўна, Гродна, Наваградак | ||
Дата ўтварэння | 1337 | ||
Дата скасавання | 1413 | ||
Кіраўнік | Кейстут, Скіргайла, Вітаўт | ||
Афіцыйныя мовы | старабеларуская, літоўская[крыніца?], польская[крыніца?] | ||
Плошча | 31 100 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці Вялікага князя літоўскага Гедзіміна, яго сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Усходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласці (сучасныя Заходняя Літва, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасці Трокі).
У 1382 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменнікам Ягайлам і зняволены ў вязніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеннем Востраўскага пагаднення, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].
2 кастрычніка 1413 года па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводства, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.
Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да горада Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.