![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Gay_Pride_Flag.svg/langbe-640px-Gay_Pride_Flag.svg.png&w=640&q=50)
Транссексуальнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Транссексуальнасць (транссексуалізм) — медыцынскі тэрмін, які пазначае стан неадпаведнасці паміж анатамічным полам індывіда і яго гендарнай ідэнтычнасцю (псіхічным полам).
Транссексуалізм | |
---|---|
МКХ-10 | F64.064.0 |
МКХ-9 | 302.5302.5 |
МКБ-9-КМ | 302.50[1] |
MeSH | D014189 |
![]() |
Гендарная ідэнтычнасць Раздзел сексалогіі |
---|
Агульнапрынятыя класіфікацыі |
МКЗ-10, F64.0 — Транссексуалізм |
Другие классификации |
Трансгендарнасць |
Тэматычна звязаныя артыкулы |
Гендарная дысфорыя |
![]() |
ЛГБТ |
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Такі стан неадпаведнасці спараджае ў індывіда цяжкі псіхічны дыскамфорт, званы гендарнай дысфарыяй, які суправаджаецца дэпрэсіяй, якая можа прывесці да самагубства. Павышаная частата вялікіх дэпрэсій і самагубстваў у транссексуалаў, якія не падвяргаліся гарманальна-хірургічнаму лячэнню, як у параўнанні з тымі, што падвяргаліся яму, так і з агульнай папуляцыяй пацвярджаецца шматлікімі даследаваннямі[2].
У апошнія дзесяцігоддзі накопліваецца ўсё больш даных пра тое, што будова некаторых участкаў мозгу транссексуалаў адрозніваецца ад будовы адпаведных участкаў мозгу звычайных мужчын і жанчын і блізка (хоць і не ідэнтычна) да будовы гэтых участкаў у людзей процілеглага анатамічнага полу. Існуе здагадка, што феномен транссексуальнасці звязаны менавіта з гэтым. [3]
Па меркаванні шэрагу аўтараў, транссексуальнасць звязана не з біялагічнымі, а з сацыяльнымі прычынамі[4]. З іх пункта гледжання транссексуальнасць з'яўляецца следствам таго, што грамадства цвёрда злучае біялагічны пол з сацыяльнымі гендарнымі ролямі. З прычыны гэтага адмаўленне традыцыйных гендарных роляў можа суправаджацца адчуваннем прыналежнасці да іншага біялагічнага полу. Аднак, біялагічная тэорыя пра тоеснасць транссексуальнасці прызнаецца большасцю даследчыкаў.
Транссексуальнасць не звязана напроста з сексуальнай арыентацыяй: транссексуал можа быць гетэрасексуальным, гомасексуальным ці бісексуаленым адносна псіхічнага полу.[5]
Жыццё транссексуалаў з дзіцячага ўзросту — гэта барацьба за права дамагчыся гармоніі паміж уласнай палавой самасвядомасцю і ўспрыманнем іх атачэннем, за сваё «Я», за права змяніць пол.[6] Немагчымасць змяніць жыццёвую сітуацыю і складанасці сацыяльнай адаптацыі могуць прыводзіць да спроб суіцыду[7][8]