![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Gay_Pride_Flag.svg/langbe-640px-Gay_Pride_Flag.svg.png&w=640&q=50)
ЛГБТ
From Wikipedia, the free encyclopedia
ЛГБТ (таксама выкарыстовываецца ГЛБТ; англ.: LGBT ці GLBT) — абрэвіятура, якая выкарыстоўваецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual) і трансгендараў (Transgender). Паняцце выкарыстоўваецца з 1990-х гадоў і ёсць адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў сярэдзіне-канцы 1980-х гадоў стала замяняць выраз «гей-супольнасць»[1][2], наконт якога было меркаванне, што словазлучэнне не прадстаўляе ўсіх, хто адносіцца да сексуальных меншасцей[3].
![]() |
ЛГБТ |
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Абрэвіятура стала звычайнай з’явай для самавызначэнне, была прынята большасцю ў цэнтрах супольнасці сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці і большасцю медыя ў ЗША, а таксама ў некаторых іншых англамоўных краінах.[4][5]
Абрэвіятура ЛГБТ заклікана падкрэсліць разнастайнасць сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на аснове культуры. Яна можа ўжывацца і да тых, хто не з’яўляецца гетэрасексуальным ці цысгендарным, а не толькі да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.[3][6] Для таго, каб прызнаць гэтае ўключэнне, з 1996 года абрэвіятура дадае літару К(Q) для тых, хто ідэнтыфікуе сабе як «квір» (англ. Queer), або «сумняецца» (англ. Questioning) у сваёй сексуальнай ідэнтычнасці — ЛГБТК (англ. LGBTQ).[7] З 1999 года інтэрсексуалы (Intersex) прапаноўваюць абрэвіятуру ЛГБТІ (англ. LGBTI)[8], у далейшым аб’яднаную з папярэдняй ЛГБТКІ (англ. LGBTQI). У канцы таксама можа дадавацца А ў значэнні асексуалы (Asexual)[9] і П у значэнні пансексуалы (Pansexual)[10]. Іншыя ўжываюць абрэвіятуру ЛГБТ+, каб ахапіць спектр гендара і сексуальнасці.