![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Portrait_of_Havelock_Ellis_%25281859-1939%2529%252C_Psychologist_and_Biologist_%25282575987702%2529_crop.jpg/640px-Portrait_of_Havelock_Ellis_%25281859-1939%2529%252C_Psychologist_and_Biologist_%25282575987702%2529_crop.jpg&w=640&q=50)
Сексалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сексалогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае ўсе праявы сексуальнасці чалавека, уключаючы як спробы ахарактарызаваць звычайную сексуальнасць, так і вывучэнне зменлівасці сексуальных практык, уключаючы і так званыя парафіліі (ці сексуальныя дэвіяцыі).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Portrait_of_Havelock_Ellis_%281859-1939%29%2C_Psychologist_and_Biologist_%282575987702%29_crop.jpg/640px-Portrait_of_Havelock_Ellis_%281859-1939%29%2C_Psychologist_and_Biologist_%282575987702%29_crop.jpg)
Сучасная сексалогія — мультыдысцыплінарнае поле даследаванняў, у якім выкарыстоўваюцца метады шэрагу сумежных дысцыплін: біялогіі, медыцыны, псіхалогіі, статыстыкі, эпідэміялогіі, педагогікі, сацыялогіі, антрапалогіі, а часам і крыміналістыкі. Яна вывучае развіццё сексуальнасці і развіццё сексуальнага кантакту, уключаючы тэхніку палавых зносін і расстройствы палавой сферы. Даследчыкі дакументуюць сексуальнасць самых розных груп грамадства, такіх як людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей, пажылых людзей, і выпадкі сексуальнай паталогіі, такія як паталагічную апантанасць сексам ці сексуальныя дамаганні ў адносінах да дзяцей.
Варта адзначыць, што сексалогія — апісвальная, а не прадпісвальная дысцыпліна. Яна спрабуе дакументаваць вызначаныя аспекты рэальнасці, а не прадпісваць, якія паводзіны будуць этычнымі або маральнымі. Сексалогія часта станавілася прадметам канфліктаў паміж яе прыхільнікамі, а таксама тымі, хто мяркуюць, што сексалогія замахваецца на сакральныя асновы чалавечага жыцця, або тымі, хто аспрэчвае, з філасофскага пункта гледжання, прэтэнзіі сексолагаў на аб'ектыўнасць і эмпірычную метадалогію.