From Wikipedia, the free encyclopedia
Трансе́пт[1] (ад лац.: trans — за, septum — агароджа) — неф або некалькі нефаў, папярочных асноўнаму аб’ёму храма. Перасякае пад прамым вуглом падоўжаныя нефы, утварае ў плане форму крыжа.
Узнік у раннехрысціянскіх храмах Заходняй Еўропы[1] у сувязі з неабходнасцю павялічыць прастору перад алтаром і апсідай[2]. На Беларусі трансепт сустракаецца ў рэнесансных і барочных базіліках, пачынаючы з XVI стагоддзя[3].
Часам на перакрыжаванні галоўных нефаў і трансепта будавалі купал (напрыклад, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі) або невялікую вежу-сігнатурку[1]. Пераход ад падоўжных нефаў да трансепта афармляўся падпружнымі аркамі сяродкрыжжа[1][2].
Часам трансептам называюць толькі часткі (рукавы) папярочнага нефа, якія выступаюць[2]. Часам будаваліся два трансепты ў розных канцах будынка[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.