Пралі́ў То́рэса[1] (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі (Арафурскае мора) і Ціхі (Каралавае мора) акіяны.

Хуткія факты Праліў Торэса, Характарыстыкі ...
Праліў Торэса
англ.: Torres Strait
Thumb
Характарыстыкі
Шырыня150—240 км
Даўжыня74 км
Размяшчэнне
9°50′00″ пд. ш. 142°30′00″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяАрафурскае мора
РаздзяляеКейп-Ёрк і Новая Гвінея 
Thumb
Праліў Торэса
Праліў Торэса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Даўжыня праліва 74 км. Шырыня каля 185 (150—240[1][2][3]) км. Глыбіня — да 53 м. Найбольшая глыбіня на фарватары 7,4 м[1][2] (14 м[4], 7,4—22 м[3]).

У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання. У праліве моцныя прыліўныя цячэнні.

Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.

Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі члены галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 годзе, аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII стагоддзі праліў атрымаў яго імя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.