Таіз
горад у Емене From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Емене From Wikipedia, the free encyclopedia
Таіз (араб. تعز) — горад у Емене, знаходзіцца прыкладна ў гадзіне язды ад еменскага порта Моха на Чырвоным моры. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 1400 метраў над узроўнем мора, насельніцтва на 2005 год 615 467 жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр мухафазы Таіз. Міжнародны аэрапорт.
| ||||||||
Рэльеф горада Таіз адрозніваецца рэзкімі перападамі вышынь. Над горадам узвышаецца гара Сабір (вышыня 3006 метраў).
Горад дзеліцца на тры раёны:
Таіз адсутнічае ў геаграфічных працах аль-Хамдані па Емене, самыя раннія згадкі пра Таіз адносяцца да XII стагоддзя, калі Сулайхіды (1047—1138), якія кантралявалі паўднёвае сугор’е Емена і Ціхаму, вырашылі пабудаваць цытадэль (касбу) на стратэгічным агаленні, размешчаным на паўночным баку гары Сабір. У той час унізе гары магло паўстаць ядро паселішча. Аднак менавіта прыбыццё войскаў Айюбідаў у Емен у 1173—1174 гадах зрабіла касбу адной з іх галоўных цытадэляў у ніжнім Емене[3]. У 1175 годзе Таіз стаў сталіцай Айюбідскага Емена. У 1288 годзе султан Аль-Музафар Юсуф I зрабіў Таіз другой сталіцай дынастыі Расулідаў пасля Забіда. У XIV стагоддзі Таіз наведаў Ібн Батута, які апісаў яго як адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Емена.
Ібн аль-Муджавір пакінуў апісанне Касба Таіза, а таксама ўдакладніў, што цытадэль размешчана паміж двума паселішчамі (madinatayn), названымі аль-Маграба і Удайна. Як відаць з назвы, аль-Маграба размяшчалася на заходніх схілах гары Сабір, а Удайна — у яе паўночнага падножжа. Магчыма, Удайна была больш старажытным з двух паселішчаў. Абедзве назвы, аднак, адсутнічаюць у ранніх крыніцах, уключаючы творы аль-Хамдані[3].
У 1546 годзе касба і горад былі заваяваны арміяй Асманскай імперыі, абсталяванай артылерыйскімі прыладамі[3].
1918: Туркі саступаюць Таіз які атрымаў незалежнасць Еменскаму Мутавакілійскаму Каралеўству.
1948: Таіз становіцца сталіцай Емена з рэзідэнцыяй імама.
1962: Сталіца зноў пераносіцца ў Сану.
1960-я: У Таізе адкрываюцца першыя ў Емене водаачышчальныя збудаванні.
2011: Падчас пратэстаў у Емене ў 2011 годзе ў красавіку 2011 года Таіз быў цэнтрам супраціву ўлады ў Емене[4][5]. У верасні і кастрычніку 2011 года Таіз быў арэнай баёў паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі племяннымі байцамі.
У горадзе шмат старых прыгожых кварталаў, дамы — часцей за ўсё — пабудаваныя з карычневай цэглы, а мячэць і медрэсэ звычайна белыя.
Найбольш вядомыя з захаваных будынкаў былі ўзведзены ў эпоху праўлення дынастыі Расулідаў — гэта мячэць Джамі аль-Музафар (або «Пятнічная мячэць», кан. XIII — кан. XIV стст.), медрэсэ Аль-Ашрафія (кан. XIV стагоддзя) і медрэсэ Аль-Мутабія (кан. XIV стагоддзя). Усе тры помнікі знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага раёна Удайна — аднаго з двух паселішчаў, якія сфармавалі ядро горада ля падножжа гары Сабір, на якой знаходзіцца касба Таіза — крэпасць аль-Кахіра[6].
Таксама варта згадаць палац намесніка, размешчаны на самай вяршыні гары, на вышыні 450 метраў над цэнтрам горада.
Эканоміка Таіза грунтуецца на каве[7], якую вырошчваюць у ваколіцах горада разам са слабадзейным наркотыкам катам і гароднінай. З прамысловасці і рамёстваў неабходна згадаць баваўнянае ткацтва, гарбарную вытворчасць і ювелірную вытворчасць. Таіз — найбуйнейшая ў Емене індустрыяльная база, дзякуючы інвестыцыям групы Hayel Saeed.
У Таізе маецца мусульманскае медрэсэ, якое мае статус універсітэта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.