From Wikipedia, the free encyclopedia
Сірыйскі фунт (сірыйская ліра; араб. الليرة السورية — al-Līra as-Sūriyya) — грашовая адзінка Сірыі, выпускаецца Цэнтральным банкам Сірыі (араб. مصرف سورية المركزي). Мае наміналы: 1, 2, 5, 10, 25 (манеты) і 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200, 500, 1000, 2000 (банкноты). Фунт складаецца з 100 піястраў (кыршаў), манеты-піястры больш не выпускаюцца.
Сірыйскі фунт | |
---|---|
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | SYP |
Сімвалы | LS і syr£ |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Syria[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная абрэвіятура для сірыйскага фунта — SYP. У пачатку 2000-х звычайным быў курс 50 фунтаў да 1 долара, аднак абменны курс схільны да ваганняў. Сірыйскі фунт не з’яўляецца цвёрдай валютай, маюцца абмежаванні на вываз гэтай валюты.
Да Першай сусветнай вайны Сірыя была часткай Асманскай імперыі, і афіцыйным плацежным сродкам з’яўлялася турэцкая ліра. Пасля падзення Асманскай імперыі і перадачы Сірыі пад мандат, на французскіх і брытанскіх падмандатных тэрыторыях, у тым ліку ў Ліване, Іарданіі і Палесціне меў хаджэнне егіпецкі фунт. Пасля атрымання Лівана і Сірыі пад свой асобны мандат французскі ўрад пажадаў выцесніць егіпецкую валюту і дало права камерцыйнаму банку, Банку Сірыі (французскі філіял Асманскага банка), выпускаць валюту для краін, якія ўваходзяць у новы мандат.
Фунт (або ліра) быў уведзены ў 1919 г. і першапачаткова быў роўны 20 французскім франкам.
Пасля змены палітычнага статусу Лівана Банк Сірыі, быў перайменаваны ў Банк Сірыі і Лівана (BSL). Ён выпускаў сірыйска-ліванскую валюту на працягу 15 гадоў, пачынаючы з 1924 г. За два гады да заканчэння 15-гадовага тэрміна BSL падзяліў агульную для Сірыі і Лівана валюту на дзве асобных валюты, якія маюць хаджэнне ў абедзвюх краінах.
Да 1958 г. на адным боку банкнот быў арабскі тэкст, а на адваротным — французскі. Пасля 1958 г. на адваротным боку пачалі друкаваць англійскі тэкст. Да незалежнасці Сірыі на манетах быў як арабскі, так і французскі тэкст, пазней — толькі арабскі. Новыя серыі банкнот былі надрукаваныя ў 1998 г. У іх змяніўся дызайн, а таксама дадалася банкнота вартасцю ў 1000 фунтаў.
4 ліпеня 2017 г. Банк Сірыі выпусціў банкноту ў 2000 фунтаў з аднаго боку з партрэтам дзеючага прэзідэнта Б. Асада, з другога — выявай залы пасяджэнняў сірыйскага парламента. Па словах кіраўніка Цэнтрабанка Сірыі партыя банкнот была выраблена яшчэ ў 2015 г., аднак з-за ўмоў вайны і ваганняў курсу было прынята рашэнне банкноту не ўводзіць[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.