рускі кампазітар, піяніст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Іванавіч Тане́еў[6] (руск.: Сергей Иванович Танеев; 13 (25) лістапада 1856 — 6 (19) чэрвеня 1915) — рускі кампазітар , піяніст, педагог і тэарэтык музыкі.
Сяргей Іванавіч Танееў | |
---|---|
руск.: Сергей Иванович Танеев | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 (25) лістапада 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) чэрвеня 1915[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Пётр Ільіч Чайкоўскі і Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, піяніст, пісьменнік, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера і сімфонія |
Выхаванцы | Аляксандр Мікалаевіч Скрабін, Modest Altschuler[d], Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр, Alexander Siloti[d], Сяргей Васільевіч Рахманінаў, Feodor Koenemann[d][5], Nikolai Romanovich Bakaleynikov[d], Glukhovtsev Oleksiy Stepanovich[d], Vsevolod Zaderatsky[d], Paul Juon[d], Nikolai Medtner[d], Arseny Koreshchenko[d] і Sakaria Paliashvili[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Уладзімір Уладзімірскай губерні у дваранскай сям’і. З пяцігадовага ўзросту вучыўся іграць на фартэпіяна. У 1866 годзе паступіў вольным слухачом у толькі што адкрытую Маскоўскую кансерваторыю. Яго настаўнікамі былі Э. Л. Лангер (фартэпіяна, элементарная тэорыя музыкі і сальфеджыа), М. Р. Рубінштэйн, П. І. Чайкоўскі, М. А. Губерт. Кансерваторыю скончыў у 1875 годзе з залатым медалём. З 1878 па 1905 год выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1881 года — прафесар), дзе вёў класы гармоніі, інструментоўкі, фартэпіяна (1881—1888), вольнага сачынення (1883—1888), поліфаніі, кантрапункта і фугі (з 1888 года), музычнай формы (з 1897 года). У 1885—1889 гадах займаў пасаду дырэктара Маскоўскай кансерваторыі і кіраваў аркестравым і харавым класамі.
У 1905 годзе С. І. Танееў пакінуў працу ў Маскоўскай кансерваторыі. У 1906 годзе быў адным з заснавальнікаў і педагогаў Народнай кансерваторыі. Удзельнічаў у працы Прачысценскіх рабочых курсаў для рабочых, вывучаў музычны фальклор, займаўся з вучнямі прыватным чынам. Адзін з заснавальнікаў Музычнага навуковага таварыства (з 1908 года — Музычна-тэатральная бібліятэка)[6].
Памёр Сяргей Іванавіч Танееў 19 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Дзюцькава (зараз мікрараён у Звянігарадзе Маскоўскай вобласці Расіі). Быў пахаваны ў некропалі Данскога манастыра ў Маскве. Пазней астанкі былі перанесены на Новадзявочыя могілкі.
Творчасці С. І. Танеева як кампазітара і выканаўца ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філасофска-этычная накіраванасць зместу, дасканала паліфанічнасць, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці, арганічнае спалучэнне класічных стыляў.
С. І. Танневу належыць шэраг навукова-тэарэтычныя прац у галіне музыкі. Ён супрацоўнічаў з Маскоўскай музычна-этнаграфічнай камісіяй, у 1880-х гадах запісваў песні народаў Каўказа, украінскіх песень, займаўся даследаваннем фальклору Паўночнага Каўказа[7].
Імем С. І. Танеева названы канцэртная зала, дзіцячая музычная бібліятэка ва Уладзіміры, вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.