Сямвозера
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямвозера (карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро) — возера ў Расіі, у паўднёвай[1] частцы Рэспублікі Карэлія. Знаходзіцца за 70 км на захад ад Анежскага возёра і сталіцы Рэспублікі Карэлія, горада Петразаводска. Сямвозера ўваходзіць у басейн ракі Шуя.
Сямвозера | |
---|---|
карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 106,7 м |
Даўжыня | 24,6 км |
Шырыня | 15,1 км |
Плошча | 266 км² |
Аб’ём | 1,79 км³ |
Найбольшая глыбіня | 24,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,7 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Празрыстасць | 0,7—4,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 580 км² |
Упадаюць | Аймененегі, Малая, Суна, Ківач, Судак |
Выцякаюць | Сяпся |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Рэспубліка Карэлія |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 01040100111102000017259 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая частка берагавой лініі адносіцца да Пражынскага раёна, заходні бераг возера — да Суаярвскага раёна.
Плошча паверхні возера 266 км². Даўжыня 24,6 км, найбольшая шырыня 15,1 км. Найбольшая глыбіня возера 24,5 м, сярэдняя 6,7 м. Плошча вадазбору 1580 км². Аб’ём вады ў возеры 1,79 км³.
Як і большасць азёр Карэліі, Сямвозера мае ледавіковае паходжанне, пра што кажа багацце астравоў, заліваў, праліваў і адносна невялікая глыбіня. Замярзае ў кастрычніку—снежні, вызваляецца ад лёду ў красавіку—маі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.