Сяле́ц[1] — археалагічны помнік (селішча і курганны могільнік) у Беларусі, каля вёскі Сялец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Сялец, Краіна ...
Селішча і курганны могільнік
Сялец
Краіна  Беларусь
Вёска Сялец (Навагрудскі раён)
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000462шыфр 413В000462
Закрыць

Селішча раннефеадальнага часу. Даследавалася Прыбалтыйскай археалагічнай экспедыцыяй у 1956 годзе і В. У. Шаблюком у 1983 годзе[1]. Знойдзена кераміка, жалезны серп, нажы, падкова, шкляныя пацеркі, грузіла, манета (барацінка) XVII стагоддзя. Найбольш ранняя знойдзеная кераміка адносіцца да XII стагоддзя[1].

Курганны могільнік дрыгавічоў складаецца з 51 насыпу вышынёй 0,5—1 м і 4—6 м у дыяметры. Асобныя насыпы маюць вышыню да 2 м і дыяметр да 10 м. Даследаваліся ў 1972 годзе К. В. Паўлавай і ў 1973 годзе М. А. Ткачовым. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя спражкі, жалезныя нажы, пярсцёнкі, металічныя і шкляныя пацеркі, гліняныя гаршчкі, рэшткі драўлянага вядзерца. Могільнік датуецца X—XI стагоддзямі[1].

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.