Барацінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—66, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |

Апісанне
Барацінкі мелі на авэрсе галаву караля Яна Казіміра ў лаўровым вянку, надпіс .IOAN. — CAS. REX вакол галавы падзеленыя літарамі T.L.B (ініцыялы Баратыні). Рэвэрс польскіх манет выяўляе польскага арла са шчытом гербу Ваза на грудзях. Вакол надпіс SOLID.REGN — POLON і год. Рэвэрс літоўскіх манет ішоў з выявай герба Пагоні.
Годы і месцы выпуску
Год | Месца | апісанне |
---|---|---|
1660 | Уяздоў | надпіс TLB пад галавою |
1660-1661[1] | Кракаў | |
1661 | Уяздоў | надпіс TLB |
Вільня | ||
1663 | Оліва | GFH / пад пагоняю Сноп (герб Вазаў) |
Венява | ||
1664 | Вільня | надпіс TLB |
1665 | Вільня | |
Брэст | ||
Коўна | GFH | |
Оліва | GFH | |
Уяздоў | TLB | |
1666 | Уяздоў | TLB |
Оліва | GFH / пад пагоняю Сноп і Венява | |
Вільня | ||
Брэст | ||
Мальбарк | ||
Коўна | GZH / галава аленя | |
1667 | Уяздоў | TLB |
Брэст | надпіс TLB | |
1668 | Вільня | |
Брэст |
Кошт
Афіцыйна кошт медных шэлегаў быў роўны кошту срэбных шэлегаў, ці 1/3 гроша, альбо 1/90 злотага. Аднак па сутнасці нават новы медны шэлег ніяк не мог каштаваць траціну гроша. Сапраўдны яго кошт быў прыкладна разы ў 4-5 менш.
Колькасць манет
Першапачаткова планавалася вырабіць каля 180 000 000 адзінак манет каб заплаціць войску, аднак у выніку вырабілі каля 1-1,8 млрд манет. Да тагож медныя шэлягі вельмі часта падраблялі (прычым некаторыя падробкі былі якаснее арыгіналаў).
Цяперашні кошт
З-за вялікай колькасці і дрэннай якасці матэрыялу манет, цяперашні кошт Барацінкаў сярод нумезматаў рэдка перавышае 1$. Аднак за адзінкі з добрым станам цэны могуць быць значна вышэй.
Зноскі
- У кнізе У. Н. Рябцевіча («Аб чым раказваюць манеты») распавядаецца пра тое што першы «тыраж» манет таксама рабілі ў Кракаве, аднак не назыаеца год.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.