![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Heart_ru.svg/langbe-640px-Heart_ru.svg.png&w=640&q=50)
Сэрца чалавека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрца чалавека — полы мышачны орган, заключаны ў калясардэчную сумку — перыкард.[1] Размешчана паміж лёгкімі ў міжсценні грудной поласці, мае форму зрэзанага конуса. У дарослага чалавека даўжыня сэрца складае 10—15 см, сярэдняя маса 250 г у жанчын, 330 г у мужчын.
Сэрца | |
---|---|
![]() Сэрца чалавека | |
Сістэма | Кровазварот |
Кровазабеспячэнне | Правая каранарная артэрыя, левая каранарная артэрыя |
Вянозны адток | вялікая вена сэрца, сярэдняя вена сэрца, малая вена сэрца, пярэднія вены сэрца, малыя вена, задняя вена левага жалудачка, касая вена левага перадсэрдзя |
Інервацыя |
|
Лімфа | ніжнія трахеабранхіяльныя лімфавузлы, пярэднія міжсценневыя лімфавузлы. |
Каталогі | MeSH?—Gray?—Dorlands |
Перагародка падзяляе сэрца на правую і левую палавіны (правая ў пярэдняй частцы цела, левая — у задняй). Кожная з палавін мае перадсэрдзе (уверсе) і размешчаны пад ім жалудачак. «Шкілет» сэрца складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі з участкамі храстковай, утвораны мембраннай перагародкай, фібрознымі трохвугольнікамі і кольцамі. З ім звязаны клапаны сэрца і прымацавана большасць мышачных валокнаў. Сценка сэрца ўтворана папярочна-паласатай сардэчнай мышачнай тканкай (міякардам), якая звонку абкружана эпікардам, унутры выслана эндакардам.
Рух крыві ў адным напрамку забяспечваецца сардэчнымі клапанамі, якія адкрываюцца толькі ў адным напрамку: з перадсэрдзяў у жалудачкі і з жалудачкаў у артэрыі. Сэрца дарослага чалавека скарачаецца 55—70 разоў за хвіліну і пераганяе за гэты час 4,5—5 л крыві. Кожны цыкл сардэчнай дзейнасці складаецца са скарачэння (сістала) перадсэрдзяў, потым жалудачкаў і паўзы (дыястала), у час якой сардэчная поласць напаўняецца крывёю і аднаўляецца скарачальная энергія сэрца. Дзейнасць сэрца рэгулюецца нейрагумаральнымі механізмамі (руск.) (бел.. Сардэчная мышца валодае аўтаматызмам (можа скарачацца і без удзелу цэнтральнай нервовай сістэмы). Сэрца забяспечваецца крывёю каранарнымі (вянечнымі) артэрыямі (руск.) (бел., якія ўтвараюць густую капілярную сетку; інервуецца галінкамі блукальнага і сімпатычнага нерваў.
Хваробы сэрца чалавека вывучае кардыялогія.