Перадсэрдзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перадсэрдзе (лац.: Atrium) — аддзел сэрца, у які паступае кроў з вен.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Four_chamber_cardiovascular_magnetic_resonance_imaging.gif/156px-Four_chamber_cardiovascular_magnetic_resonance_imaging.gif)
У рыб адно перадсэрдзе, у якое паступае вянозная (дэзаксігенаваная) кроў; у іншых пазваночных яно падзяляецца падоўжнай перагародкай на дзве часткі: правае перадсэрдзе і левае перадсэрдзе. У правае перадсэрдзе паступае вянозная (дэзаксігенаваная) кроў з вялікага круга кровазвароту (у амфібій яна часткова аксігенаваная, з прычыны таго, што ад скурных вен паступае аксігенаваная кроў у вялікі круг). У левае перадсэрдзе паступае артэрыяльная (аксігенаваная) кроў па лёгачным венам малога круга.
На жалудачкі і перадсэрдзі падзелена таксама сэрца малюскаў. Мінімальная колькасць перадсэрдзяў — адно (у большасці бруханогіх), максімальнае — чатыры (у наўтылуса і монафплакафораў). У перадсэрдзі малюскаў паступае аксігенаваная кроў ад органаў дыхання.