Сычуань
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сычуа́нь[2] — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у басейне верхняга цячэння ракі Янцзы. Плошча 570 тыс. км². Насельніцтва каля 82 млн чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр — г\орад Чэнду.
Сычуань | |
---|---|
四川, Sìchuān | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 7 жніўня 1952 |
Кіраўнік | Хуан Цян[d] |
ВУП (2004) | 655,6 млрд юаней (9-й) |
Насельніцтва |
|
Плошча | 485 000 км² |
Часавы пояс | UTC+8 |
Абрэвіятура | 川 ці 蜀 (Chuān ці Shǔ) |
Код ISO 3166-2 | CN-SC |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходняя частка — узгорыстая Сычуаньская катлавіна (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.
Асноўны земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.
Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.